Эканоміка

«Укртранснафта» пачала перапампоўванне азербайджанскай нафты ў Беларусь

«13 лютага 2011 года ў адпаведнасці з палажэннем дагавора (паміж „Укртранснафтай“ і ЗАТ „Беларуская нафтавая кампанія“) пачата перапампоўванне нафты ў напрамку прыёма-здатачнага пункту ўліку энерганосьбітаў „Мазыр“ (Беларусь)», — гаворыцца на сайце «Укртранснафты».

Як падкрэсліваецца ў паведамленні, «Укртранснафта» пачала практычную рэалізацыю дамоўленасцяў, дасягнутых з беларускім бокам на міжурадавым узроўні і на ўзроўні гаспадарчых суб’ектаў па транспарціроўцы нафты па тэрыторыі Украіны ў Беларусь з выкарыстаннем нафтаправода Адэса — Броды і адной з дзвюх нітак нафтаправода «Дружба».

Такім чынам, Украіна пачала ажыццяўляць рэгулярныя пастаўкі каспійскай нафты па нафтаправодзе Адэса — Броды ў аверсным рэжыме.

Як паведамлялася раней, 29 студзеня гэтага года ў порт Южны (Адэская вобласць Украіны) прыбыў першы танкер з азербайджанскай нафтай дэдвэйтам каля 81 тыс. тон.

Паводле інфармацыі ўкраінскай кампаніі, 11 лютага ў марскім нафтавым тэрмінале «Піўдэнны» (Адэская вобласць) быў прыняты другі танкер з азербайджанскай нафтай дэдвэйтам 85 тысяч тон, які быў разгружаны 12 лютага.

Прыём чарговага танкера з азербайджанскай нафтай для яе наступнай транспарціроўкі па названым маршруце чакаецца 14 лютага.

Пастаўкі нафты з Азербайджана будуць ажыццяўляцца на падставе дамоўленасцяў паміж ЗАТ «Беларуская нафтавая кампанія», Дзяржаўнай нафтавай кампаніяй Азербайджана (SOCAR) і Венесуэлай. Азербайджанская нафта будзе замяшчаць венесуэльскую ў рамках своп-кантрактаў. У 2011 годзе па своп-схеме ў Беларусь па нафтаправодзе Адэса — Броды плануецца паставіць 4 млн. тон азербайджанскай нафты.

Дагавор на прапампоўванне нафты з выкарыстаннем нафтаправода Адэса — Броды быў заключаны паміж ЗАТ «Беларуская нафтавая кампанія» і ААТ «Укртранснафта» 17 студзеня 2011 года ў Кіеве тэрмінам на два гады з наступнай яго пралангацыяй па пагадненні бакоў. У адпаведнасці з дагаворам, нафтатранспартнай сістэмай Украіны прадугледжана гарантаваная транспарціроўка 4 млн. тон лёгкай нафты штогод з выкарыстаннем нафтаправода Адэса — Броды да беларускага нафтаперапрацоўчага завода ў Мазыры, паведаміла Мінпаліўэнерга Украіны.

Андрэй Кажамякін, БелаПАН.

Каментары

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны41

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Вы таксама часта чуеце гул у вушах, якога іншыя не чуюць? Навукоўцы знайшлі тлумачэнне3

Зяленскі: На жаль, расійскі бок зноў выбірае вайну1

50 чалавек ехалі на грузавіку праз пустыню Сахара. Грузавік зламаўся, і амаль усе памерлі ад смагі1

У Бразіліі 37‑гадовая жанчына выдавала сябе за 12‑гадовую і трапляла ў прыёмныя сем'і, дзе жыла за чужы кошт7

Кіроўца, які ўляцеў на шалёнай хуткасці ў падземны пераход у Кіеве, перад тым справакаваў чатыры ДТЗ1

Лукашэнка ў Гродне згадаў пра Ціханоўскую ва Украіне і расказаў пра цяжкую долю беларускіх дактароў на Захадзе29

Магілёўскія студэнты зрабілі адкрыццё, разбіраючы даўнюю археалагічную калекцыю1

Загінуў калмыцкі Герой Расіі, які летась праславіўся, дакладваючы Пуціну пра поспехі13

«Выглядае як жарт». У беларускі спісалі 3740 BYN за 6 хвілін у роўмінгу4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны41

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць