Навука і тэхналогіі

Наймагутнейшая ўспышка на Сонцы можа выклікаць магнітныя буры

Зафіксаваная ў панядзелак раніцай успышка на Сонцы стала самай моцнай за апошнія чатыры гады, паведамляюць навукоўцы.

15 лютага ў 01.56 ночы па Грынвічы амерыканскі спадарожнік Абсерваторыя сонечнай дынамікі зарэгістраваў інтэнсіўны выкід энергіі з паверхні Сонца ў напрамку Зямлі.

Паводле дадзеных спецыялістаў з Нацыянальнага ўпраўлення ЗША па аэранаўтыцы і даследаванні касмічнай прасторы (НАСА), гэтая ўспышка была выкліканая вывяржэннем катэгорыі Х — гэта значыць, найбуйнейшым у сістэме класіфікацыі вывяржэнняў распаленай плазмы на кароне Сонца.

Вылучаюць пяць відаў выбухаў — класа A, B, C, M і X — пік магутнасці кожнага наступнага класу ў дзесяць разоў перавышае папярэдні.

Сонца прачынаецца

Анамальныя ўспышкі класу М і вышэйшыя могуць выклікаць на Зямлі магнітныя буры і наносіць шкоду працы электронікі і сістэмам сувязі.

Паводле дадзеных, атрыманых праз спадарожнікі Stereo-B і Soho, гэты каранальны выкід масы не быў самым яркім, але адправіў у кірунку Зямлі незвычайна хуткі паток зараджаных часціц.

Не выключана, што

такі імклівы выкід распаленай плазмы можа стварыць умовы для з’яўлення Паўночнага ззяння на больш нізкіх, чым звычайна, шыротах, напрыклад, у Паўночнай Ірландыі.

Чакаецца, што ў найбліжэйшы час Сонца будзе такое ж актыўнае, бо, на думку навукоўцаў, яно абуджаецца напярэдадні чарговай фазы высокай актыўнасці.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая90

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Усе навіны →
Усе навіны

Як цяпер выглядае рынак «Ждановічы», дзе ідзе вялікая будоўля ФОТЫ1

Жонка вызваленага палітвязня Кіма Самусенкі апублікавала фота мужа

У Расіі хочуць прыняць закон, каб можна было ўводзіць войскі ў краіны, дзе арыштавалі расіян16

У Іране забілі афіцыйнага спікера КВІР3

Арыштаваных па справе кнігароў перавялі ў СІЗА КДБ. Сярод іх і дачка аднаго са схопленых4

Ціханоўская возьме ўдзел у шэсці ў Варшаве з нагоды Дня Волі4

Макс Корж анансаваў вялікі канцэрт у Стамбуле

У спісе вызваленых 52‑гадовы мецэнат Сяргей Юнчыц2

Бабарыка расказаў, як Васкрасенскі прапаноўваў заплаціць яму 10 мільёнаў — і выйсці на свабоду

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая90

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць