Меркаванні1313

Барадач: Лукашэнка блытае абарону асабістых інтарэсаў і інтарэсаў народа

Камандзір брыгады спэцназу ГРУ, палкоўнік Уладзімір Барадач каментуе заявы Аляксандра Лукашэнкі адносна магчымасці выкарыстання арміі для навядзення канстытуцыйнага парадку ў краіне.

Аб гэтым Лукашэнка заявіў, выступаючы перад вайскоўцамі падчас наведвання Другой інжынернай брыгады Узброеных сілаў Беларусі.

Абламейка: Як бы вы пракаментавалі заяву Лукашэнкі аб тым, што, каб была патрэба, ён бы не спыніўся перад выкарыстаннем войска супраць мірнага насельніцтва ў выпадку масавых дэманстрацыяў?

Барадач: Нават я ў шоку. Што кіраўнік дзяржавы можа адкрыта ўсяму цывілізаванаму свету зрабіць такія заявы. Па-першае, прэзідэнт неадэкватны, ні ў словах, ні ў сваіх дзеяннях. Ён страціў адчуваньне рэальнасці і ўяўляе асаблівую небяспеку. Ён блытае абарону сваіх асабістых інтарэсаў з інтарэсамі народа, які яго даўно не выбірае. Пра якое войска ідзе размова. Маладыя хлопцы пакідаюць войска і ідуць дахаты, г.зн. на бок свайго народа. Прычым, прыніжанага народа сваім прэзідэнтам.

Ён разлічвае на дзве дэсантныя брыгады, дзве брыгады спецназу? Уявіце сабе, колькі людзей выйшлі з гэтых брыгадаў, сталі за станкі і зараз папаўняюць армію беспрацоўных
. І ім да складоў са зброяй як рукой падаць. Але пра гэта не задумваецца прэзідэнт, робячы такія заявы. І гэта дарослыя мужыкі, а ім ён хоча проціпаставіць 18-гадовых салдатаў. якія пойдуць супраць сваіх бацькоў, дзядоў, мацярок. Гэта лухта.

Абламейка: Якімі дакументамі, апрача Канстытуцыі, рэгламентуецца выкарыстанне войска супраць мірнага насельніцтва? Ці дазваляецца гэта вайсковымі статутамі?

Барадач: Ніякіх статутаў, ніякіх дакументаў няма пра выкарыстанне Узброеных сілаў супраць уласнага народа. Войска можа ўдзельнічаць у дапамозе насельніцтву толькі пры нейкіх масавых стыхійных бедствах. Няма ніводнага дакумента, які рэгламентаваў бы выкарыстанне Узброеных сілаў нават для навядзення нейкіх парадкаў у краіне. Тым больш, што міліцыі ў нас зараз больш, каб вырашыць любыя праблемы.

Абламейка: А якія цяпер палітычныя настроі ў беларускім войску? Ці можа Лукашэнка стопрацэнтна быць упэўнены ў беларускім войску?

Барадач: У нашых людзей трохі іншы менталітэт. У генералаў, афіцэраў. Яны, калі не прытрымліваюцца і не ведаюць законаў, то яны слухаць сваё сэрца і натуральна, статут, дзе

ніводзін пункт гэтага асноўнага дакумента для войска не прадугледжвае выкарыстання Узброеных сілаў супраць уласнага народа.
І пераважная частка афіцэраў зарыентуецца ў патрэбны момант і зразумее, што яны выконваюць злачынны загад. А там ёсць палажэнне, што нельга выконваць злачынны загад. Я дакладна ведаю, што,
калі прыйдзе такі момант, што войска паспрабуюць выкарыстаць супраць рабочых, якія выйшлі на дэманстрацыі, то знойдзецца шмат афіцэраў, які стануць на бок свайго народа.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе

Усе навіны →
Усе навіны

Святлана Ціханоўская наведала фэст Tutaka ФОТЫ2

Дым ад знішчанага складу Wildberries пад Масквой расцягнуўся на 250 кіламетраў7

У Шклоўскім раёне патануў 11‑гадовы хлопчык

Кіраўнік фракцыі ХДС/ХСС у Бундэстагу пайшоў у адстаўку, бо завёў дзіця праз сурагатнае мацярынства9

Беларусы сталі гасцямі на шоу Урганта13

Круты: Работнікі з Узбекістана завозяцца ў Беларусь пад інвестпраекты8

Прэзідэнт Венгрыі падпісаў змены ў Канстытуцыю, якія спыняюць яго паўнамоцтвы1

Знайшлі зніклага ў Каталоніі беларуса Генадзя Смаляка

Як праходзіць фестываль Tutaka на Беласточчыне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць