У верасьні летась Магілёўскі абласны суд вынес сьмяротны прысуд Ігару Мяліку, былому трэнэруджыў-джыцу , удзельніку злачыннай групоўкі, якая займалася разбоем на аўтамагістралі Гомель — Магілёў.
Як паведамляе Белта, цяпер судовы прысуд уступіў у законную сілу, касацыйныя скаргі пакінутыя без задавальненьня.
Летась разам зь Мялікам да пажыцьцёвага зьняволеньня быў асуджаны ягоны падзельнік, таксама трэнэр
Абодва асуджаныя — жыхары Гомельшчыны. Першае выкрытае сьледзтвам іх злачынства было зьдзейсьнена 25 чэрвеня 2009 году. За тры месяцы разбою яны забілі чатырох чалавек: двух грамадзянаў Расеі і двух — Малдовы.
Нядаўна прадстаўніца генпракуратуры, выступаючы па БТ, паведаміла, што прэзыдэнт адмовіў у памілаваньні яшчэ двум асобам — Андрэю Бурдыку і Алегу Грышкаўцову, асуджаным да сьмяротнага пакараньня ў траўні 2010 году.
Беларусь застаецца адзінай краінай у Эўропе, дзе працягваюць выконвацца сьмяротныя прысуды. Прадстаўнікі Рады Эўропы заяўляюць, што ўвядзеньне мараторыя на выкананьне сьмяротных прысудаў у Беларусі — адна з асноўных умоваў для вяртаньня краіне статусу «спэцыяльна запрошанай» у Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы, якога Беларусь была пазбаўленая ў 1997 годзе.
Пасьля нядаўняга выкананьня ў Беларусі сьмяротных прысудаў Асамблея вырашыла замарозіць усе кантакты з краінай.
-
Прапагандысты паказалі моцна схуднелага Васіля Верамейчыка
-
Стала вядома, хто атрымаў жыллё ў «сакрэтным» доме пад Драздамі. Сярод іх — сілавік, які «вызначыўся» ў 2020 годзе
-
Дактары з Украіны і Беларусі з цяжкасцю здаюць польскі медыцынскі экзамен. Праўда, палякі з замежным дыпломам спраўляюцца не лепш
Каментары