Валерый Кавалеўскі, які правёў трое сутак у СІЗА КДБ, пацвердзіў словы Міхалевіча пра катаванні
І не выключыў іх ужывання ў дачыненні да іншых вязняў.
Валерый Кавалеўскі, які правёў трое сутак у следчым ізалятары КДБ, пацвердзіў словы Алеся Міхалевіча аб ужыванні там катаванняў.
Як паведаміў 3 сакавіка Кавалеўскі на
«Я меў унікальную магчымасць пабыць у СІЗА КДБ і паглядзець, якія там парадкі, як абыходзяцца з людзьмі. Я магу пацвердзіць, што многае з таго, што агучыў Алесь Міхалевіч, насамрэч праўда. Гэта мела месца і ў дачыненні да мяне: тыя ж самыя расцяжкі, раздзяванні, прысяданні, святло ў камерах. Можа, з пункту гледжання бяспекі ў гэтым і ёсць нейкая логіка, але я магу пацвердзіць на сваім вопыце, што такія рэчы ўжываліся і ў дачыненні да мяне», — заявіў Кавалеўскі.
Ён не выключыў, што такая ж практыка магла ўжывацца і ў дачыненні да іншых людзей, якія ўтрымліваюцца ў СІЗА КДБ.
Нагадаем, 28 лютага на
Кіраўнік цэнтра інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ Аляксандр Антановіч абверг заяву Міхалевіча аб умовах утрымання ў СІЗА. «Што да катаванняў, то гэтая заява адназначна не адпавядае рэчаіснасці», — сказаў ён.
-
Фядута — Калеснікавай: Машанька, ці вярніцеся на Месяц, ці не вучыце жыць тых, хто стаміўся набіваць гузы ад чарговага наступання на граблі
-
Мінску трэба выдушыць з сябе правінцыйнасць і вярнуць нахабства і бляск Вялікага Горада
-
Каму яшчэ што можа стаць трэба «для нацыянальнай бяспекі» і як тут быць Беларусі
Каментары