Эканоміка1010

Уклады ў рублях перастаюць быць выгаднымі

Патэнцыйная 8%-я дэвальвацыя робіць валютныя дэпазіты больш перспектыўнымі. Рублёвыя ўклады робяцца марнаваннем грошай.

Патэнцыйная 8%-я дэвальвацыя робіць валютныя дэпазіты больш перспектыўнымі. Рублёвыя ўклады робяцца марнаваннем грошай.

Кіраўнік Нацбанка Пётр Пракаповіч падчас сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам запэўніў, што «курс нацыянальнай валюты да кошыка замежных валют сёлета будзе ў межах абвешчанага калідора плюс/мінус 8%». Пры гэтым за першыя два месяцы ўзровень дэвальвацыі ўжо склаў амаль 4%.

Такую фінансавую палітыку ўхваляе Міжнародны валютны фонд. Прадстаўніца арганізацыі ў Беларусі Наталля Калядзіна заклікае ўладу дэвальваваць валюту ў рамках вызначанага калідора. Гэта, на яе думку, дапаможа знізіць дэфіцыт бягучага рахунку, які ў 2011 годзе набыў пагрозлівыя памеры.

У студзені золатавалютныя запасы знізіліся амаль на $700 мільёнаў. Прычым валютныя запасы ўпалі да ўзроўню, найніжэйшага ад 2007 года.

Рэальнасць 8%-ай дэвальвацыі ставіць перад насельніцтвам выбар, на якіх дэпазітах трымаць ашчаджэнні.

Ці варта давяраць высокай стаўцы рублёвых укладаў?

Параўнаем стаўкі, якія прапануюць беларускія банкі, па ўкладах тэрмінам на адзін год. У валютным сектары самыя выгадныя прапановы складаюць 8,5–9% у Беларускага народнага банка. Паклаўшы на рахунак $500, праз год можна атрымаць $542–545. Такія ж умовы і для ўкладаў у еўра.

Каб не атрымаць страты ў выпадку 8%-ай дэвальвацыі, трэба знайсці рублёвыя ўклады, у якіх стаўка гадавых будзе кампенсаваць розніцу. Найлепшая рублёвая прапанова тэрмінам на адзін год прадугледжвае 17% гадавых у «Белінвестбанка». Здаецца, вялікая стаўка, але яна плывучая. Гэта значыцца, што банк можа змяніць яе ў аднабаковым парадку. Сярод прапаноў з фіксаванай стаўкай вылучаецца прапанова ад «РРБ-Банка». Банк абяцае 16% гадавых з размяшчэннем грошай на паўгода. Але няма ніякай гарантыі, што праз паўгоду стаўка застанецца такой самой. У дадатак, у выніку незапатрабавання ўкладу ва ўсталяваны тэрмін працэнтная стаўка зменшыцца ўдвая. Сярод іншых варыянтаў застаецца дэпазіт ад Беларускага народнага банку з 15% гадавых.

Калі згадзіцца на яго і пакласці на рахунак эквівалент $500 — 1510 тысяч рублёў, то праз год можна атрымаць 1 736 500 рублёў. Пры ўмове, што даляр ад пачатку году сапраўды падаражае на 8%, яго курс дасягне 3240 рублёў. Гэта значыцца, што на руках у «рублёвага ўкладчыка» застанецца $536.

У апісанай сітуацыі для беларуса, які абярэ валютны ўклад, выйгрыш з кожных $500 складзе каля $10. Праўда, існуе рызыка, што ў крытычным выпадку неплацежаздольнасці краіны можа спыніцца выплата працэнтаў і па валютным рахунку.

Каментары10

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Рысь, якая гуляе, мядзведзь і фламінга на фоне правадоў. За каго галасавалі гледачы на конкурсе «Фатограф дзікай прыроды года»1

Махляры прыдумалі новую прынаду — Telegram, які нібыта працуе без інтэрнэту1

Краіны Персідскага заліва пачынаюць сумнявацца ў гарантыях ЗША7

У Варшаве беларусы святкуюць Дзень Волі ФОТЫ17

У Мінску на праспекце Дзяржынскага мужчына вельмі дзіўна сябе паводзіў: бегаў па праезнай частцы і спыняў машыны ВІДЭА

Дзісна, Тураў і Васілевічы — самыя маленькія гарады Беларусі. А хто яшчэ ў топе?5

«Хачу наведаць бабулю ў Беларусі». Як жывуць і адаптуюцца дзеці беларусаў-эмігрантаў у Еўропе4

«Ён не думаў, што будзе цалаваць мяне ў сраку». Трамп выказаўся пра адносіны з наследным прынцам Саудаўскай Аравіі13

«Свае — гэта слова, якое для мяне вызначае тэатр». Вялікая гутарка з акцёрам Міхасём Зуем пра сцэну, каманду і тэатр у эміграцыі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць