Культура11

Каранацыя Міндоўга з Чыкага

Апошнія дні выставы адной карціны ў Мастацкім.

У музеях ёсць такая практыка: выстава аднае карціны. Зазвычай так экспануюцца знакавыя, важныя творы. Да 17 сакавіка ў Нацыянальным мастацкім музеі праходзіць менавіта такая выстава. Экспануецца карціна «Каранацыя Міндоўга» Адомаса Варнаса, прымеркаваная да 1000-годдзя першай згадкі назвы «Літва».

Палатно «Каранацыя Міндоўга» літоўскі мастак Варнас стварыў у Чыкага, на эміграцыі, да 700-годдзя хросту Літвы і каранацыі Міндоўга. Карціну мастак пісаў чатыры (!) гады, да 1955 года, калі яму самому было ўжо 70 гадоў. А. Варнас паказаў кульмінацыйны момант каранацыі — на галаву ўкленчанага правіцеля біскуп Кулма ўскладае карону.

Ствараючы палатно, Варнас звяртаўся да слынных літоўскіх гісторыкаў, якія жылі ў эміграцыі: Шапокі і Івінскіса. Што праўда, у беларускай версіі адлюстраваныя літоўскім творцам падзеі выглядаюць зусім іначай. Тое, што думаюць пра нас іншыя, здаецца нам больш важным і аб’ектыўным за тое, што думаем пра сябе мы самі.

У гістарычную сцэну XIII стагоддзя Адомас Варнас уключыў выявы літоўскіх адраджэнцаў XIX — XX стагоддзяў — Антанаса Страздзяліса, Вінцаса Кудзіркі ды іншых, знітаваўшы даўніну з сучаснасцю. Гэтая карціна — алегорыя, а не дакументальна дакладная ілюстрацыя гісторыі. Таму вышукваць гістарычныя недакладнасці тут недарэчы.

Гэта твор літоўскага адраджэнца-эмігранта, што ўвасобіў мары, памкненні і амбіцыі свайго народа.

Выстава ў Мастацкім музеі працягнецца да 17 сакавіка.

Беларускі след

Адомас Варнас атрымаў грунтоўную, хоць і бессістэмную мастацкую адукацыю ў Пецярбургу, Варшаве, Кракаве, Жэневе, Вільні. Дарэчы, ён вучыўся пэўны час разам з беларускім мастаком Язэпам Драздовічам, у малявальнай школе Трутнёва ў Вільні. А ў міжваенны час быў настаўнікам Пётры Сергіевіча, чые творы ведамыя кожнаму беларускаму школьніку. Малады Сергiевiч у 1919 годзе наведваў Вольную школу малюнку й жывапiсу літоўскага мастака ў Вільні. Адомас Варнас у міжваеннай Літве стаў жывым класікам, які стварыў пантэон вобразаў дзеячаў літоўскае культуры. Выбітны партрэтыст, таленавіты графік, ён наўпрост спрычыніўся да стварэння нацыянальнае школы літоўскага мастацтва.

У міжваенны час Варнас падарожнічаў па маленькай Літве, малюючы і фатаграфуючы прыдарожныя капліцы і крыжы, старадаўнія народныя святыні.У 1938 г. на 30-годдзе творчай дзейнасці мастака ў Каўнасе на выставе экспанаваліся блізу 200 працаў жывапісу, 300 графікі і малюнкаў. На жаль, з усяго збору яго працаў да нашых дзён захавалася не так шмат, падчас Другой сусветнай вайны згарэў яго дом і знікла сабраная ім унікальная калекцыя народнага мастацтва. У 1944 г. Адомас Варнас з’язджае на Захад, у Амерыку, дзе дачакаўся стогадовага ўзросту.

Карціну Варнаса «Каранацыя Міндоўга» Літве падарыў інжынер, дзеяч літоўскай культуры, мецэнат Домас Адамайціс з Чыкага.

Так літоўцы вучаць нас шанаваць сваё — традыцыю, гісторыю, мастацтва.

На вялікі жаль, творы беларускіх калегаў і вучняў Варнаса, геніяльных мастакоў Язэпа Драздовіча і Пётры Сергіевіча, сёння не ў такой пашане ў Беларусі. Большасць класічных палотнаў Пётры Сергіевіча зберагаецца ў музеях Літвы, а некалькі твораў Язэпа Драздовіча змясцілі ў невялічкі закуток мастацкага музея. Іх час не прыйшоў…

Каментары1

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Усе навіны →
Усе навіны

«У Магілёве спеўныя, а ў нас цвітучыя». У Бабруйску паказалі, як выглядае фантан у гарадскім парку

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club12

У Абу-Дабі будуюць «востраў здароўя» коштам 11 мільярдаў долараў1

Трамп расказаў, ці будзе падпісваць законапраект супраць Расіі, прыняцця якога дабіваўся Ліндсі Грэм3

Крысціна Ціманоўская расказала пра Недасекава, які не можа на яе забыцца, і працу на «Белсат» па-беларуску9

«Птушак амаль усіх з'елі». Лісы тэрарызуюць вёску пад самым Мінскам1

Як цяпер выглядае апусцелая мінская «Пясочніца» ФОТЫ4

У Лодзі паляк напаў на паляка, бо думаў, што ён украінец31

Саліст расійскага рок-гурта выказаўся на канцэрце супраць вайны. Яго адправілі лячыцца7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць