Улада2424

Кастусёў: Ні Саннікава, ні Статкевіча, ні Някляева я не лічу вінаватымі

Кандыдат у прэзідэнты ад БНФ быў рэзкі, адказваючы на пытанні чытачоў сайта радыё «Свабода».

Кандыдат у прэзідэнты ад БНФ быў рэзкі, адказваючы на пытанні чытачоў сайта радыё «Свабода»..

Найперш наведнікаў цікавілі апошнія заявы сп. Кастусёва аб спробе яго падкупіць, а таксама аб дачыненнях з газетай «Народная воля».

Судзіцца са Святланай Калінкінай Кастусёў не збіраецца. «Лічу, што кожны журналіст мае права пісаць тое, што ў яго ў галаве, а чытачы самі разбяруцца», — таксама Рыгор павіншаваў Святлану са святам 8 Сакавіка.

Што датычыць абставін падзей 19 снежня, то Кастусёў не спяшаецца іх агучваць, пакуль за кратамі іншыя палітыкі.

Разам з тым, Кастусёў прызнаецца, што ўсімі кандыдатамі быў запланаваны маршрут да прэзідэнцкага палаца. «Я думаю, што праўда, якая адкрыецца пасля вызвалення ўсіх палітвязняў, шакуе шмат каго».

«Крэмль ніколі не будзе зацікаўлены ў тым, каб у Беларусі усталявалася дэмакратыя. Рэжым Лукашэнкі прагніў, і яму даўно не месца ў Беларусі. Але ж і

замена яго любым спосабам, як, напрыклад, праз здачу эканамічных інтарэсаў нашай краіны, або праз увядзенне ў Беларусь расійскіх войскаў — гэта злачынства. А такія прапановы гучаць з вуснаў некаторых палітыкаў.
Разам з тым, у шэрагах апазіцыі пачаўся вельмі станоўчы аздараўляльны працэс. Настаў час высветліць: хто якія каштоўнасці мае, хто якія мэты ставіў і ставіць у палітычнай барацьбе, дзеля чаго гатовы ахвяраваць сваім дабрабытам», — мяркуе кандыдат.

«Ні Саннікава, ні Статкевіча, ні Някляева я не лічу вінаватымі. Пасля майго вызвалення я падаў скаргі у ЦВК, Вярхоўны Суд аб парушэннях беларускага заканадаўства ў часе выбараў. На офісе Партыі была арганізавана акцыя салідарнасці з арыштаванымі, а таксама акцыя парукі за арыштаваных.

Асабіста я падпісаў паручальніцтва больш чым за 10 чалавек, у тым ліку і за кандыдатаў (адзначу, што мала хто з прадстаўнікоў штабоў вышэй названых кандыдатаў адважыўся падпісаць паручальніцтвы)», — зазначае Кастусёў.

«Сапраўдную апазіцыю не можа ні разбурыць ні знішчыць ніводная асоба, ніводная спецслужба, ні гістэрычны лямант, ні праклёны. 19-га апазыцыю паспрабавалі зьнішчыць правакатары з абодвух бакоў. Ужо з ліпеня 2011 беларускі народ адчуе ўзмацненне братэрскіх абдымкаў Крамля праз павелічэнне мытных пошлін на аўтамабілі. Мы маем намер яшчэ пазмагацца за адмену гэтых пошлін», — расказаў пра планы БНФ Кастусёў.

Каментары24

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны41

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Вы таксама часта чуеце гул у вушах, якога іншыя не чуюць? Навукоўцы знайшлі тлумачэнне3

Зяленскі: На жаль, расійскі бок зноў выбірае вайну1

50 чалавек ехалі на грузавіку праз пустыню Сахара. Грузавік зламаўся, і амаль усе памерлі ад смагі1

У Бразіліі 37‑гадовая жанчына выдавала сябе за 12‑гадовую і трапляла ў прыёмныя сем'і, дзе жыла за чужы кошт7

Кіроўца, які ўляцеў на шалёнай хуткасці ў падземны пераход у Кіеве, перад тым справакаваў чатыры ДТЗ1

Лукашэнка ў Гродне згадаў пра Ціханоўскую ва Украіне і расказаў пра цяжкую долю беларускіх дактароў на Захадзе29

Магілёўскія студэнты зрабілі адкрыццё, разбіраючы даўнюю археалагічную калекцыю1

Загінуў калмыцкі Герой Расіі, які летась праславіўся, дакладваючы Пуціну пра поспехі13

«Выглядае як жарт». У беларускі спісалі 3740 BYN за 6 хвілін у роўмінгу4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны41

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць