Свет11

Японія: лёс тысяч людзей невядомы

У Японіі працягваюць удакладняць колькасць ахвяраў некалькіх землятрусаў і цунамі. Па дадзеных агенцтва Kyodo, у выніку разгулу стыхіі загінулі і прапалі без вестак больш за 4,5 тыс. чалавек.

На ўзбярэжжы ў прэфектуры Міягі знойдзена прыблізна дзве тысячы целаў загінулых. Яшчэ каля тысячы чалавек былі знойдзеныя на паўвостраве Осіка, прыкладна такая ж колькасць целаў выяўлена на беразе ў мястэчку Мінамісанрыку, перадае «Газета.ru». Раней мясцовая адміністрацыя паведаміла, што пасля землятрусу і цунамі 10 тысяч жыхароў Мінамісанрыку, а гэта больш за палову насельніцтва гарадка, не выйшлі на сувязь. Японская паліцыя пакуль пацвердзіла 1597 выпадкаў гібелі людзей. Па афіцыйных дадзеных, знік без вестак 1481 чалавек.

Як паведамляе РІА «Новости», у прэфектуры Іватэ зніклі без вестак 8 тысяч чалавек. Па дадзеных міністэрства турызму, невядомы лёс і 2,5 тыс. турыстаў, якія знаходзіліся ў зоне бедства падчас землятрусу і цунамі. Раней кіраўнік паліцыі Міягі паведамляў, што лік загінулых ад землятрусу і цунамі толькі ў Міягі можа дасягнуць 10 тысяч чалавек.

Японскія ўлады эвакуявалі 450 тысяч чалавек з зоны бедства. На паўночным усходзе краіны зафіксаваны сур’ёзны недахоп вады, прадуктаў, бензіну.
У прэфектурах Міягі, Фукусіма і Іватэ больш за трое сутак няма электрычнасці. Не працуе інтэрнэт і мабільная тэлефонная сувязь. У прэфектуру Міягі выехалі супрацоўнікі пасольства Расіі ў Токіа, каб высветліць, ці былі ў ліку загінулых і пацярпелых расійцы.

У Токіа, таксама пацярпелым ад землятрусу, становішча паступова нармалізуецца.
Напярэдадні ў сталіцы адкрыліся зачыненыя ў дзень катастрофы крамы, запрацаваў грамадскі транспарт.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?9

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?

Усе навіны →
Усе навіны

Забіты ў Польшчы расійскі мастак адну з карцін прадаў за $20 тысяч і заданаціў УСУ. Вось што расказаў яго знаёмы беларус Бохан5

Адны нічыі. Вынікі футбольнай ночы на мундыялі1

Як палепшыць начны сон немаўляці? Дапаможа бацька3

Самец беларускай рысі вельмі здзівіў навукоўцаў2

Фатограф з Калінкавічаў засудзіў Маскоўскі заапарк, які выкарыстаў без дазволу яго фота норкі2

«Гэта яго падушка бяспекі». На трасе пад Мінскам заўважылі незвычайны спосаб перавозкі шын2

У ЗША разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык6

Лукашэнка ўвязаў вызваленне палітвязняў з адкрыццём амерыканскага пасольства і фінансавымі пытаннямі4

Лукашэнка ўпершыню заклікаў і Расію «пайсці на кампраміс»7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?9

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць