Грамадства

У найбліжэйшыя суткі ў Беларусі днём чакаецца ад 0 да плюс 7°С

Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў.

Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер усходні 5–10 м/с, днём у заходніх раёнах месцамі парывы да 15–18 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 2–7°С, па паўночным усходзе мінус 8–13°С, днём 0 — плюс 7°С.

У Мінску ў чацвер, 17 сакавіка, без ападкаў. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер усходні 5–10 м/с, днём парывы да 12 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 5–7°С, днём плюс 3–5°С.

У наступныя двое сутак, 18–19 сакавіка, па Беларусі будзе пераважна без ападкаў. 18 сакавіка толькі днём па паўднёвым захадзе Брэсцкай вобласці кароткачасовы дождж. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер усходні 5–10 м/с, па паўднёвым захадзе парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0 — мінус 7°С, па паўночным усходзе мінус 8–13°С; днём ад 0°С па паўночным усходзе да плюс 8°С па паўднёвым захадзе краіны.

19 сакавіка толькі ў паўднёва-заходніх раёнах кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0 — мінус 7°С, па паўночным усходзе месцамі да мінус 10°С; днём плюс 2–7°С, па поўдні да плюс 10°С.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сакратар Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію9

Сакратар Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Дрон скінуў пакет з фарбай на пасольства Расіі ў Швецыі1

Чаму Крэмль не здольны спыніць паліўны крызіс у Маскве нават цаной татальнага дэфіцыту ў рэгіёнах5

У Чэхіі 23‑гадовы беларус Якаў Кудзялевіч выйшаў з комы, якая працягвалася 73 дні1

Сёння стартуе Будслаўскі фэст2

Мінскага маналітчыка асудзілі за Гаюна5

У Віцебску прадаюць будынак былога хедэра, дзе вучыўся Марк Шагал1

На Камароўцы «абясцэніліся» ягады

Пашкодзіў радзімку — атрымаў рак. Анколаг развянчаў міфы пра меланому1

Магілёвец паглядзеў у свой мабільнік: геалакацыя вызначалася як Смаленск7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сакратар Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію9

Сакратар Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць