Грамадства

Сёння — прысуд Андрэю Бандарэнку

22 сакавіка Менскі гарадзкі суд абвесьці прысуд прадпрымальніку і сябру Аб’яднанай грамадзянскай партыі Андрэю Бандарэнку. Яго вінавацяць у эканамічных злачынствах, але сваякі і палітыкі называюць справу Андрэя Бандарэнкі палітычна матываванай.

Прадпрымальнік і сябра АГП Андрэй Бандарэнка адбыў два гады зьняволеньня. Раней яго прызналі вінаватым у крадзяжы і махлярстве. За гэты час ягоную справу пераглядалі двойчы. І 22 сакавіка будзе абвешчаны прысуд паводле трэцяга разгляду. Паведамляе сябра АГП Ганна Красуліна:

«Гэта зноў суд першай інстанцыі пасьля таго, як Вярхоўны суд вынес пратэст, а прэзыдыюм Менскага гарадзкога суду гэты пратэст прыняў адносна папярэдняга выраку. І зараз у Менскім гарадзкім судзе разглядаецца гэтая справа, як суд першай інстанцыі, хоць насамрэч гэта трэці разгляд. Але гэткім чынам яго зноў можна будзе апратэставаць».

У 2008 годзе Андрэй Бандарэнка балятаваўся ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, але ў парлямэнт не патрапіў. Бандарэнка спрабаваў аспрэчыць вынікі галасаваньня, а ў выніку апынуўся за кратамі на 6 гадоў.

Бацька прадпрымальніка Валеры Бандарэнка ня верыць, што ягоны сын вінаваты, і што суды на ім былі справядлівыя: «Якая справядліваць? Гэта абсурд. Пракурор на першым судзе зачытаў тое ж абвінавачаньне, што і зараз. На першым судзе ён папрасіў дзевяць гадоў, а на гэтым судзе — за тое ж самае — ужо шэсьць. Хаця б гэта — якая тут справядлівасьць? Не задаў ніводнага пытаньня за ўвесь суд, Але раптам памяняў артыкул — ужо не крадзёж, а махінацыі — жудасна».

Помстай за актыўную грамадзянскую пазыцыю зьняволеньне Андрэя Бандарэнкі называе намесьнік старшыні АГП Леў Марголін: «Гэтую справу я магу пракамэнтаваць як палітык і як эканаміст. Калі чалавеку выстаўляюць абвінавачаньне, калі ён ня меў ніякіх правоў на кіраваньне прадпрыемствам — ня быў ні кіраўніком, ні галоўным бухгальтарам, то гэта нонсэнс. Таму я лічу гэтую справу палітычна матываванай, якая ўзьнікла пасьля таго, як Андрэй прыняў удзел у парлямэнцкіх выбарах».

Калі Андрэй Бандарэнка апынуўся за кратамі, ягонай дачцэ было 6 месяцаў. Цяпер дзяўчынцы споўнілася 2,5 гады.

Каментары

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць21

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць

Усе навіны →
Усе навіны

З раскошным відам на ваду. У сталіцы пачынае фармавацца новы мікрараён, першы дом хутка будзе гатовы6

«Аааа, нарэшце! Мы ўсё думалі, калі ўжо вашы суставы…» Севярынец расказаў, як яго мэтанакіравана мучылі ў зняволенні7

Лукашэнка абнавіў склад камісіі па памілаванні1

Маладая сям’я з Жодзіна расказала, як у чатыры разы скараціла выдаткі на ежу12

Ціханоўская звярнулася да ўкраінцаў: Мы, беларусы, ведаем, што такое Расія. Мы ведаем яе імперскія апетыты20

Маразы скончыліся. Ноччу было не ніжэй за тры градусы

«Калі Пуцін пойдзе на Нарву, мы пойдзем на вайну» — міністр абароны Швецыі1

У 2025 у Расіі апублікавалі на 40% больш некралогаў па вайскоўцах, чым у 202410

Жыхары дома ў «Мінск-Свеце»: Тэмпература ў пакоях — ніжэй за 18 градусаў, спім пад дзвюма коўдрамі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць21

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць