Здарэнні

Кіроўца ўратаваў жыццё сваім родным, прышпіліўшы ўсіх рамянямі бяспекі

Пад Гродна невядомы пратараніў спадарожнае аўто і ўцёк.

Пад Гродна невядомы пратараніў спадарожнае аўто і ўцёк.

3 красавіка ў Гродзенскім раёне каля вёскі Квасоўка невядомы міні-вэн пратараніў спадарожнае аўто. «Пежо» ад удару змяніла траекторыю, апынулася ў кювеце і ўпала на дах. У выніку перакульвання атрымаў траўмы і змешчаны ў бальніцу падлетак, сын кіроўцы. Наступствы гэтай аварыі маглі быць значна больш цяжкімі. Нашчасце, усе чацвёра знаходзіліся ў салоне «Пежо» (кіроўца, яго жонка і двое сыноў), нават на задніх сядзеннях, былі прышпіленыя рамянямі бяспекі.

Вінаваты ў ДТЗ пакуль не вядомы, аднак у супрацоўнікаў міліцыі дастаткова інфармацыі, якая дапаможа высветліць яго асобу. Па словах відавочцаў, гэта малады чалавек са светлымі валасамі. Падчас замены кола пасля здзяйснення ДТЗ яго бачыла праз акно адна з жыхарак вёскі Агароднікі. Ён быў у чырвонай куртцы і кіраваў аўтамабілем падобным на «Фольксваген-шаран», ці «Форд-Гэлаксі» або на які-небудзь іншы мінівэн цёмна-сіняга альбо чорнага колеру. Пасля сутыкнення ў гэтага аўтамабіля пашкоджаная пярэдняя частка.

Дзяржаўтаінспекцыя заклікае віноўніка ДТЗ не пагаршаць сваё становішча і прызнацца ў здзейсненым. А таксама просіць відавочцаў здарэння, якія валодаюць любой інфармацыяй пра кіроўцу, яго аўтамабіль, абставіны аварыі, патэлефанаваць у ДАІ па тэлефоне 8-0152-79-75-05 або па 102.

Каментары

Цяпер чытаюць

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Усе навіны →
Усе навіны

Святлана Ціханоўская наведала фэст Tutaka ФОТЫ2

Дым ад знішчанага складу Wildberries пад Масквой расцягнуўся на 250 кіламетраў7

У Шклоўскім раёне патануў 11‑гадовы хлопчык

Кіраўнік фракцыі ХДС/ХСС у Бундэстагу пайшоў у адстаўку, бо завёў дзіця праз сурагатнае мацярынства9

Беларусы сталі гасцямі на шоу Урганта13

Круты: Работнікі з Узбекістана завозяцца ў Беларусь пад інвестпраекты8

Прэзідэнт Венгрыі падпісаў змены ў Канстытуцыю, якія спыняюць яго паўнамоцтвы1

Знайшлі зніклага ў Каталоніі беларуса Генадзя Смаляка

Як праходзіць фестываль Tutaka на Беласточчыне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць