У Мінскім гарадскім судзе раніцай 5 красавіка пачаўся разгляд касацыйнай скаргі Аляксандра Атрошчанкава,прэс-сакратара кандыдата ў прэзідэнты навыбарах-2010 Андрэя Саннікава.
Разгляд праходзіць без удзелу Атрошчанкава. Перад пачаткам судовага пасяджэння яго жонка Дар’я Корсак выказала надзею, што прыгавор Аляксандру будзе перагледжаны і яго поўнасцю апраўдаюць, бо, на яе думку, віна Атрошчанкава ў судзе першай інстанцыі даказана не была.
Нагадаем, Атрошчанкаў быў асуджаны 2 сакавіка на падставе часткі 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса (удзел у масавых беспарадках). Яго прыгаварылі да чатырох гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за прысутнасць на плошчы Незалежнасці 19 снежня 2010 года падчас несанкцыянаванай акцыі. Атрошчанкаў вінаватым сябе не прызнаў.
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары