Меркаванні1515

Сумленне ёсць?

Фальш і няўпэўненасць выразна відаць у сённяшніх лютых тварах і інтанацыях. Піша Наталка Бабіна.

Калі слухала і чытала паток абвінавачванняў у адрас незалежных СМІ і нейкай «пятай калоны» — пасобнікаў злачынцаў, — які ліецца зараз з розных афіцыйных вуснаў, успомніўся эпізод з раману Булгакава «Майстар і Маргарыта». Майстар расказвае пра цкаванне яго ў газетах: «Штосьці на рэдкасць фальшывае і няўпэўненае адчувалася літаральна ў кожным радку гэтых артыкулаў, нягледзячы на іх грозны і ўпэўнены тон. Мне ўсё здавалася, — і я не мог ад гэтага пазбавіцца, — што аўтары гэтых артыкулаў кажуць не тое, што яны хочуць сказаць і што іх лютасць выклікаецца менавіта гэтым».

Гэтыя фальш і няўпэўненасць вельмі выразна відаць і ў сённяшніх лютых тварах і інтанацыях.

І чым бы ні апраўдвалі сябе сённяшнія Латунскія, Лаўровічы і Арыманы — важнасцю выканання сацыяльнага заказу, слабай воляй, неабходнасцю дабудаваць катэдж на вуліцы Брыльянтавай — мне здаецца, гэтае апраўданне не будзе ўспрынятае іх сумленнем. Яно ж у іх ёсць?

Успамінаецца і яшчэ адзін эпізод, з дзяцінства.

Я вырасла ў маленькай вёсцы сярод лесу — чыстага, поўнага прыгажосці і гармоніі. Кожны дзень жыцця ў такім лесе — як Божы цуд. Гэтае адчуванне Жыцця як цудоўнага Храма засталося ўва мне на ўсё жыццё. Калі да нашай вёскі стала падыходзіць цывілізацыя ў выглядзе дачаў, лес сталі забруджваць. Прыбіраць не паспявалі. Бруд распаўзаўся і засцілаў цуд. І вось аднойчы аднавясковец, не вытрываўшы, на з’ездзе з дарогі ў лес усталяваў фанерны плакат: «Совесть есть? Мусор не выбросишь здесь!»

Навукоўцы вызначылі, што колькасць смецця ў прыродзе ўзрастае па парабале, а аднаўленчыя сілы прыроды працуюць па лагарыфмічнай функцыі. Пасля кропкі, дзе парабала ўздымецца над лагарыфмам — катастрофа, звароту для чалавецтва не будзе. Думаю, дапушчальна экстрапаляваць вынайдзеную заканамернасць і на жыццё грамадства.

Калі я слухаю гаворачыя галовы па тэлебачанні, мне хочацца спытаць у гэтых людзей: а вам не страшна за будучыню, якая робіцца сёння? Думаеце, няма вялікай бяды, калі дзеля свайго асабістага маленькага разліку, сацыяльнага заказу, слабай волі, катэджу на Брыльянтавай вы агучыце сёння словы, якія вам загадалі агучыць? Вам здаецца, што горы прапагандысцкага смецця — пустыя бутэлькі ад пластыкавых думак, бітае шкло ідэалагічных клішэ, друз зруйнаваных жыццяў, патопленыя у вядры пошласці сляпыя кацяняты кахання — усё роўна будуць перапрацаваныя сіламі мужнасці, дабра, стойкасці?
Але раптам менавіта вашыя словы стануць тым даважкам, які ўздыме д’ябальскую парабалу за крытычную кропку?

Усё на свеце ўзаемазвязана. Што, калі менавіта сённяшняе хлуслівае слова ці ўбогі страх прывядуць да новай бяды?..

…А ўвогуле, канечне, смецце агіднае — што ў лесе, што ў грамадстве. Але нічога: надзяваеш працоўныя пальчаткі, і прыбіраеш.

Каментары15

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны24

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску беларускія клубніцы прадаюцца ўжо ад 5 рублёў за кілаграм1

Сямейнай пары работнікаў дзіцячага садка далі за «здраду дзяржаве» і «кантрабанду зброі» 12 і 14 гадоў. Вось што кажуць сябры сям'і6

Упершыню за 23 гады на Краснай плошчы вырашылі не праводзіць святочны канцэрт да Дня Расіі9

21‑гадовы расійскі хакеіст выпадкова застрэліўся на вачах у дзеда. Пенсіянер не вытрымаў гора і забіў сябе5

«Зладзілі маленькі Кітай». Што вядома пра новую вытворчасць халадзільнікаў у Баранавічах3

«Галоўная крыніца выдаткаў — гэта часта адносіны». Айцішнік расказаў, як за тры гады купіў кватэру ў Тбілісі з заробку5

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны24

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць