Меркаванні1111

Даляр альбо дэвальвацыя: што выбраць?

Сяргей Касцян, старшыня Беларускага славянскага камітэта: «Хай будзе валюта па тым курсе, які цалкам адпавядае рэчаіснасці. Так будзе лепей для ўсіх нас»...

Апытанне «НН».

Апошнімі днямі складваецца адчуванне, быццам беларусы самі ўжо хочуць дэвальвацыі рубля — такі сабе эканамічны цуд. Што лепш: стаяць 122-м у чарзе да абменніка ці купляць дарагую валюту? І што карысней для эканомікі: танны даляр, якога няма, альбо дэвальвацыя? З такім пытаннем «НН» звярнулася да людзей розных поглядаў і прафесій.

Аляксандр Таўстыка, прадпрымальнік:

«Для прадпрымальнікаў, канечне, будзе лепей, калі даляр як мага хутчэй з’явіцца. Мы разлічваем, што нармальны курс зараз — 3800–3900. Можа на гэтым узроўні ён пратрымаецца да лета, можа трошкі менш, можа — трошкі вышэй. Але болей за ўсё мы хочам, каб як мага хутчэй сышлі гаранты, якія не могуць нічога гарантаваць».

Ігар Сарокін, псіхатэрапеўт:

«Мне падаецца, што з «рэальнага» і «афіцыйнага» лепш выбраць «рэальнае». Хай лепш з’явіцца даляр, а не людзі пакутуюць у ягоных пошуках. Нават за 5–6 тысяч, ці колькі ён там каштуе зараз. Тым больш людзі, якія валюту купляюць, робяць гэта ўсё адно не па тым курсе, які ў тэлевізары. А жыць рэальным жыццём усё адно лепш, чым глядзець тэлевізар».

Зміцер Безкаравайны, музычны крытык:

«Відавочна, што цяперашні курс даляра не адпавядае рэчаіснасці. Як я разумею, адсутнасць валюты ў абменніках і розныя валютныя абмежаванні толькі павялічваюць недавер да рубля з боку прыватных асобаў і бізнэсу. Таму няхай даляр лепш будзе па сваім сапраўдным курсе — будзе менш панікі».

Яўген Ліпковіч, блогер:

«Я размаўляў з адным досыць вядомым эканамістам, і ён мне сказаў, што разглядалася два варыянты выхаду з валютнай сітуацыі. Першы — дэвальвацыя 40 працэнтаў, рэзкае зніжэнне ВУП, але праз год — нармалізацыя, інфляцыя 10 працэнтаў, і, у прынцыпе, нармальная эканамічная сітуацыя. Другі сцэнар — множнасць курсаў, ВУП захоўваецца, нічога не абвальваецца, але працягвацца так будзе тры гады. Падаецца, нашыя ўлады выбралі другі сцэнар. Мне страшна не падабаецца тое, што адбываецца зараз — мы раптоўна апынуліся ў Савецкім Саюзе, і ўлады імкнуцца кантраляваць нават чорны рынак».

Сяргей Касцян, старшыня Беларускага славянскага камітэта:

«Я не эканаміст, але як палітык лічу так: трэба, каб сітуацыя змянілася да лепшага. То бок хай у краіне будзе валюта па тым курсе, які цалкам адпавядае рэчаіснасці. Так будзе лепей для ўсіх нас».

Каментары11

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

У Львове беларус сікаў з акна другога паверха. Яго аштрафавалі на 1 еўра11

Швецыя: Беларусам-эмігрантам больш не трэба ехаць у Беларусь па новы пашпарт20

У Беларусі сталі сустракаць рэдкіх камароў. Чым яны небяспечныя?3

Трое беларускіх маладзёнаў паехалі ў Маскву па хуткія грошы. Цяпер іх будуць судзіць1

Турыстычны комплекс у Лепельскім раёне выставіў цану для беларусаў амаль удвая большую, чым для расіян. Беларусы абурыліся1

Стваральнікі Patriot баяцца, што Кіеў можа ўдасканаліць іх ракеты6

У Калумбіі адбыўся моцны землятрус, ужо дзясяткі загінулых

У Беларусі знайшлі копію швейцарскіх Альпаў — але турыстаў там не чакаюць2

Амерыканцы распрацоўваюць натрыевыя акумулятары як альтэрнатыву літыевым, але баяцца кітайцаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр Аляксандр Мілінкевіч27

Памёр Аляксандр Мілінкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць