Культура1919

Беларусы: памяркоўныя ці шалёныя? Ток-шоу

Новы праект кампаніі «Будзьма беларусамі!» і партала TUT.BY — «БудзьмаTUT».

Новы праект кампаніі «Будзьма беларусамі!» і партала TUT.BY — «БудзьмаTUT».

Якія падзеі мінулага, якія рысы характару продкаў мы бачым сёння? І сапраўды бачым ці хочам бачыць? Ці існуюць «нацыянальныя рысы характару» беларусаў увогуле? І якія яны? Як яны ўплываюць на падзеі вакол нас і на нашу гісторыю? А ці адлюстроўвае наша гісторыя нацыянальныя рысы характару? Ці можна расказаць тысячагадовую гісторыю Беларусі за пяць хвілін рэп-чытанкай?

Праект разлічаны на людзей, хто не задумваўся над пытаннем: «Хто я?», не цікавіцца сваёй гісторыяй.

Стартаваў ён з ток-шоу, у якім абмяркоўвалі пытанне: «Беларусы: шалёныя ці памяркоўныя?» Для абмеркавання былі запрошаны творчыя людзі розных прафесій: тыя, хто праз мастацкія альбо медыйныя вобразы стварае віджэт сучаснай Беларусі.

Філосаф Валянцін Акудовіч, гісторык Генадзь Сагановіч і музыка Алег Хаменка адстойваюць думку пра памяркоўнасць беларусаў. Актывіст ў справе аховы помнікаў Антон Астаповіч пярэчыць ім. Культуролаг Юлія Чарняўская пераводзіць дыскусію з плоскасці памяркоўны-шалёны ў супрацьпастаўленне хам і пан. Рэдактар сайта Budzma.org Севярын Квяткоўскі цвердзіць не пра этнічны, а сацыяльны характар паводзінаў сучасных беларусаў. Музыка Вадзім Марголін гаворыць пра міф памяркоўнасці, выгадны людзям пры ўладзе.

Драматург Андрэй Курэйчык: «Для мяне памяркоўнасць сінонім баязліўства». ІТ-бізнэсмен Юрый Зісер: «Усе розныя. Хоць памяркоўнасць асацыюецца з забітасцю». Музыкант Раман Арлоў сумняецца, што ўсе беларусы адчуваюць сябе беларусамі. PR-спэцыяліст Андрэй Эзэрын заўважае, што праблема — у стэрэатыпах.

Днямі будзе прэзентаваны блог, на якім паспрабуюць неакадэмічна данесці гісторыю краіны. Розныя асобы будуць у нефармальнай манеры, эмацыйна распавядаць пра тую ці іншую падзею альбо дзеяча. На думку арганізатараў праекта, такі падыход павінен паўплываць на самасвядомасць людзей.

Каментары19

Цяпер чытаюць

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая31

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Усе навіны →
Усе навіны

Іранцы ўпершыню ў гісторыі падбілі амерыканскі самалёт F-353

Фестывалю Lidbeer сёлета не будзе1

Па гомельскім даху бегае пацук, якога баяцца нават каты ВІДЭА6

Мінскае метро разам з «Алесяй» пачне капаць «Марыя». Справа мае пайсці хутчэй1

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА8

Папулярным службам дастаўкі піцы загадалі скасаваць мінімальныя сумы заказаў2

Кіраўнік Rheinmetall: Запасы сродкаў СПА ў ЗША і Еўропе блізкія да вычарпання7

Вось як цяпер выглядаюць Эдуард Пальчыс і Кацярына Андрэева ФОТЫ4

Апублікавалі першае ФОТА вызваленых сёння праваабаронцаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая31

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць