Грамадства99

Інтэрпол: Выбухі ў 2008 і 2011 гадах у Мінску ўчыніў адзін і той жа чалавек

Інтэрпол зацікаўлены ў атрыманні інфармацыі аб выбуховых прыстасаваннях, што спрацавалі ў Мінску на святкаванні Дня Незалежнасці 4 ліпеня 2008 года і на станцыі метро «Кастрычніцкая» 11 красавіка 2011 года.
Пра гэта 12 мая пасля сустрэчы з міністрам унутраных спраў Беларусі Анатолем Куляшовым заявіў генеральны сакратар Міжнароднай арганізацыі крымінальнай паліцыі Рональд Ноўбл.

Паводле яго слоў, нягледзячы на адрозненні ў зарадах выбуховых прыстасаванняў, абсалютна ясна, што злачынствы ўчыніў адзін і той жа чалавек. Ноўбл паведаміў, што, згодна з вынікам праверкі, адбіткі пальцаў падазронага ў выбуху ў 2008 годзе поўнасцю супадаюць з адбіткамі пальцаў абвінавачанага ў выбуху ў 2011 годзе.

Ён падкрэсліў, што пасля выбуху 4 ліпеня 2008 года ў Мінску адпячаткі пальцаў падазронага ўжо наступным днём былі ў банках звестак Інтэрпола. Праз 24 гадзіны пасля выбуху ў мінскім метро Інтэрпол ужо валодаў палепшанай фатаграфіяй падазронага.

Паводле слоў Ноўбла, беларускі бок гатовы быў падзяліцца інфармацыяй аб выбуху ў метро з удзельнікамі Еўрапейскай рэгіянальнай канферэнцыі Інтэрпола, якая гэтымі днямі праходзіць на Мальце. «На жаль, такой магчымасці яна не атрымала», — сказаў генсек. У канферэнцыі павінен быў браць удзел першы намеснік міністра ўнутраных спраў Беларусі Алег Пякарскі [унесены ЕС у спіс невыязных пад нумарам 82 -- НН]. Але візу яму не далі.

«Адбылося змешванне палітыкі з дзейнасцю праваахоўных органаў. Такога быць не павінна», — заявіў Анатоль Куляшоў.

Паводле слоў Ноўбла, ён надае цяперашняму візіту ў Мінск такое важнае значэнне, што ўпершыню ў сваёй кар’еры пакінуў афіцыйнае мерапрыемства Інтэрпола, якое праходзіць на Мальце, і прыбыў у Беларусь, каб вызначыць шляхі далейшага супрацоўніцтва праваахоўных органаў і Інтэрпола. «Тую інфармацыю, якой я ўжо валодаю, павінны былі атрымаць усе ўдзельнікі канферэнцыі на Мальце», — сказаў ён.

Як зазначыў Ноўбл, кіраўніцтву Міжнароднай арганізацыі крымінальнай паліцыі вядома, што Савет бяспекі ААН з самага пачатку не пацвердзіў, што выбух у мінскім метро быў тэрарыстычным актам. «Інтэрпол гатовы пацвердзіць, што гэта быў менавіта тэракт», — заявіў генсек арганізацыі.

Паводле яго слоў, такое хуткае расследаванне злачынства абумоўлена некалькімі фактарамі. Гэта высокі ўзровень тэхналогій у краіне і тэхнічнай аснашчанасці праваахоўных органаў, якасная праца праваахоўных органаў і высокі ўзровень іх супрацоўніцтва з калегамі з іншых краін.

Каментары9

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй3

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй

Усе навіны →
Усе навіны

З-пад завалаў шматпавярховіка ў Кіеве ноччу дасталі яшчэ пяць целаў, колькасць загінулых дасягнула 21

У Беларусі пачынаюць прадаваць электракары за 20 900 рублёў. Але выглядаюць яны вельмі незвычайна2

Келаг плануе паездку ў Беларусь і сустрэчу з Лукашэнкам. Пры гэтым можа быць вызваленая група палітвязняў36

Вярхоўны лідар Ірана Хаменеі заклікаў да рашучых дзеянняў у дачыненні да Ізраіля

Пяць гадоў таму затрымалі Віктара і Эдуарда Бабарыкаў

Беларускі спецыяліст дапамог «Фларыдзе» другі год запар стаць уладальнікам Кубка Стэнлі2

ЗША прывялі войскі на Блізкім Усходзе ў павышаную гатоўнасць пасля экстраннай нарады Трампа з генераламі

Нечаканая зброя супраць раку — супрацьзапаленчыя прэпараты2

У Мінску пахавалі як ахвяр нацызму 75 чалавек, парэшткі якіх знайшлі каля былой дачы Цанавы. Але больш падобна, што гэта ахвяры саветаў19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй3

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць