Культура1414

ДАІ: выдача беларускамоўных тэхпашпартаў на аўто — «немэтазгодная»

«Гэта патрабуе шмат фінансавых выдаткаў», — скардзіцца кіраўніцтва ДАІ.

Ва ўпраўленні Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі Міністэрства ўнутраных спраў лічаць «немэтазгоднай» выдачу беларускамоўных пасведчанняў аб рэгістрацыі транспартнага сродку. Пра гэта гаворыцца ў адказе начальніка ўпраўлення Юрыя Літвіна на ліст старшыні ГА «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» Алега Трусава.

Матывуючы сваю адмову, Літвін спасылаецца на тое, што

«для арганізацыі выдачы ў масавым парадку пасведчанняў аб рэгістрацыі транспартных сродкаў на беларускай мове неабходна правесці мадэрнізацыю ўсяго праграмнага забеспячэння, што патрабуе значных фінансавых выдаткаў».

«На сённяшні дзень гэта немэтазгодна, паколькі назіраюцца толькі адзінкавыя выпадкі зваротаў грамадзян з просьбай аб выдачы пасведчанняў аб рэгістрацыі на беларускай мове», — адзначаецца ў адказе. Разам з тым Літвін запэўніў, што «пры падрыхтоўцы чарговага тэхнічнага задання на дапрацоўку наяўнага праграмнага забеспячэння Дзяржаўтаінспекцыяй будуць унесены прапановы аб неабходнасці рэалізацыі магчымасці аўтаматычнага запаўнення пасведчання аб рэгістрацыі транспартнага сродку на беларускай мове».

Наконт просьбы Трусава аб выданні Правіл дарожнага руху па-беларуску Літвін паведаміў, што «апублікаванне нарматыўнага прававога акту на іншых мовах дапускаецца толькі пры наяўнасці яго афіцыйнага перакладу на адпаведную мову, зацверджанага адпаведным дзяржаўным органам (службовай асобай) у парадку, устаноўленым для прыняцця (выдання) гэтага акта».

Як адзначыў у інтэрв`ю БелаПАН Трусаў, адказ дзяржаўнага службоўцы сведчыць аб тым, што «ніхто з чыноўнікаў не збіраецца выконваць палажэнні славутага рэферэндуму 1995 года аб роўнасці дзвюх дзяржаўных моў — беларускай і рускай». «Таму нашы намаганні і надалей будуць накіраваны на тое, каб гэтыя палажэнні выконваліся. Вось чаму ТБМ будзе змагацца за выданне беларускамоўных Правіл дарожнага руху», — сказаў Трусаў.

Разам з тым ён прапанаваў грамадзянам краіны актыўней звяртацца ва ўпраўленне ДАІ па пытанні выдачы пасведчання аб рэгістрацыі транспартнага сродку па-беларуску.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ7

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

У Баранавічах вылепілі са снегу вялікага каня ў паліто ФОТАФАКТ5

Памятаеце беларуску, якая жыла і вяла бізнэс у Літве, але ненавідзела краіну? Даведаліся, што з фанаткай Лукашэнкі цяпер22

«Пакуль не знялі тыкток — ніхто не варушыўся». Як беларусы вырашаюць камунальныя праблемы праз агалоску

Еўрасаюз збіраецца ўвесці санкцыі супраць Кыргызстана за дапамогу Расіі2

Сірыйскі ўрад дамовіўся з курдамі. Іх правы прызналі, а ўзброеныя атрады далучацца да дзяржаўнай арміі

«Усялякую заразу наносіце». Лукашэнка параіў жанчынам замест карыстання касметыкай ісці чысціць снег12

Гутэрыш папярэдзіў, што ААН можа пацярпець «непазбежны фінансавы крах»13

Зяленскі: Расійскіх удараў па аб'ектах энергетыкі амаль няма

Памерла Кэтрын О'Хара — мама Кевіна ў «Адзін дома»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ7

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць