Меркаванні66

Загадка судзейскай хваробы

Пра перанос прысуду Статкевічу і Усу піша Юры Дракахруст.

Абвяшчэньне прысуду ў справе Міколы Статкевіча, Дзьмітрыя Вуса, Аляксандра Класкоўскага і іншых перанесенае, паводле афіцыйнай вэрсіі — у сувязі з хваробай судзьдзі Людмілы Грачовай.

Але ці гэтая прычына сапраўдная?

Магчыма і так. Але ў краіне, дзе ўсё палітыка, занадта вялікая спакуса бачыць у любых падзеях палітычную подбіўку і палітычны разьлік. Тым больш, што падставы для такога погляду ёсьць. Нават тое, што абвяшчэньне прысудаў было прызначанае на пятніцу, а не на наступны дзень пасьля апошніх словаў падсудных, мела відавочнае і зусім не юрыдычнае тлумачэньне: наўрад ці кіраўнікі ўрадаў па меншай меры некаторых краін СНД былі б задаволеныя, калі б падчас іх прысутнасьці ў Менску абвяшчаліся прысуды былым кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі.

Цяпер абвяшчэньне прысуду на працэсе, на якім пракурор папрасіў беспрэцэдэнтна жорсткіх пакараньняў, ізноў перанесенае.

Ня выключана, што судзьдзя Грачова вырашыла парушыць кругавую паруку ўзаконенага беззаконьня, не захацела быць вінцікам рэпрэсіўнай машыны, не захацела браць грэх на душу.

Тым больш, што раней яна падобныя працэсы не вяла, ў сьпісе неўязных у ЭЗ не фігуруе, а тут даводзіцца зацьвярджаць самыя жорсткія прысуды.

Вяла працэс судьдзя Грачова, асабліва не патураючы абвінавачаным, але магчыма на стадыі вынясеньня прысуду ўзьнік чалавечы фактар. Яна, відаць, не была гатовая кінуць выклік сыстэме, адмовіцца публічна ці апраўдаць падсудных. Але ня выключана, што і агучыць абвінаваўчы прысуд — таксама. У выніку сытуацыя аказалася падвешанай.

Выключаць такую вэрсію не выпадае, людзі — ўсё ж людзі, а не вінцікі, ўсякае здараецца.

Але ўсё ж больш верагоднай уяўляецца іншая, паводле якой

прычына пераносу абвяшчэньня прысуду — не маральныя пакуты судзьдзі, а палітычныя разьлікі тых, хто вызначае прысуды.

Якраз падчас пасяджэньня прэм’ераў краін СНД, а дакладней, падчас перамоваў з расейскім прэм’ерам Уладзімірам Пуціным сталі канчаткова вядомымі ўмовы, на якіх Расея дае грошы Беларусі.

Умовы гэтыя ня надта спрыяльныя для афіцыйнага Менску, грошай даюць значна менш, чым спадзяваўся беларускі бок, прычым выдзяленьне грошай суправаджаецца рознымі ўмовамі, складанымі для беларускіх уладаў. Насамрэч ня так ужо і важна, ці прымушаюць Менск прадаваць «фамільнае срэбра» айчыннай прамысловасьці расейскім кампаніям ці, як пра тое казаў расейскі міністар фінансаў Аляксей Кудрын, прымушаюць прадаваць каму заўгодна — важна тое, што такая маштабная прыватызацыя будзе азначаць злом усёй беларускай сацыяльна-эканамічнай мадэлі, якая столькі гадоў была прадметам гонару беларускага кіраўніка.

Зразумела, што рабіць гэта вельмі ня хочацца. І альтэрнатывы ў прынцыпе ёсьць. Можна зьвярнуцца па грошы ў МВФ і да Захаду. Праўда, там хутчэй за ўсё таксама запатрабуюць прыватызацыі, але магчыма ў меншых памерах і на больш прымальных умовах.

Але ў цяперашняй палітычнай сытуацыі гэтая альтэрнатыва — ня больш чым мара. Ад Захаду афіцыйны Менск зараз калі чаго і можа дачакацца, то эканамічных санкцый, а не эканамічнай дапамогі. Прычым вядомая і цана пытаньня — палітвязьні.

Прасьцей за ўсё беларускія ўлады маглі б вырашыць праблему, асудзіўшы і памілаваўшы ўсіх да аднаго фігурантаў справы 19-га сьнежня. Але баюся, што на гэта ня хопіць нават не гуманнасьці і велікадушнасьці, у наяўнасьці якіх беларускія ўлады наагул не падазраюцца, а халоднага разьліку. Што такі шырокі жэст насамрэч прынясе больш, чым гандаль палітвязьнямі ўраздроб, ад чаго партнэры хутчэй за ўсё зараз проста адмовяцца.

Але, гледзячы па ўсім, нейкія формулы гандлю ва ўладных кабінэтах цяпер як мінімум абмяркоўваюцца.
І прычым пасьля таго, як сталі канчаткова вядомыя ўмовы расейскага крэдыту — больш інтэнсіўна, чым да таго. Магчыма, вырашана паглядзець, якой будзе рэакцыя на пробны шар — мяккія прысуды Ўладзімеру Някляеву, яго паплечнікамі, а таксама Віталю Рымашэўскаму і Насьце Палажанцы. У залежнасьці ад гэтай рэакцыі будзе прымацца і рашэньне па прысудах Міколу Статкевічу і яго калегам.

Зразумела, не судзьдзёй Грачовай.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі2

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі

Усе навіны →
Усе навіны

Індыя закупіла беларускія ўдарныя дроны-камікадзэ4

Камандуючы войскамі ЗША ў Еўропе заявіў, што Пуцін не шукае вайны з НАТА4

«Павісла на гэтых жалязяках». Мінчанцы турнікетам зламала нагу ў метро26

41‑гадовую жанчыну з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе. Да яе чапляліся яшчэ ў 2020‑м

У Мінску зараз +13°С, а ў Касцюковічах амаль +30°С2

Алёна Свірыдава скараціла колькасць выступленняў з-за хранічнага захворвання6

Міраславу Лазоўскаму хочуць надаць званне ганаровага грамадзяніна Роўна1

Спявачка Арыяна Грандэ запатрабавала ад Белага дома не выкарыстоўваць яе песень у антыіміграцыйных роліках

12‑гадовую іспанскую дзяўчынку згвалцілі пяць аднакласнікаў на дні нараджэння. Ім за гэта нічога не будзе29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі2

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць