Аблога крамы з лядоўнямі ў Мінску: відэа без каментароў
Каб прадухіліць штурм, завод «Атлант» выставіў ахову.
Хутка лета, але справа не ў тым. Зважаючы на дэвальвацыю рубля, людзі ўкладаюць грошы ў бытавую тэхніку.Як вынік — чэргі ля фірмовых крамаў, спісы, эмоцыі і, урэшце, шчасце займець вялікага металічнага сябра.
Ля адной з фірмовых крамаў завода «Атлант», размешчанай у Мінску на вуліцы Пушкіна, 14, ахвотныя набыць новую лядоўню сталі ў чаргу за дзве гадзіны да адкрыцця. Каля пяцідзесяці чалавек эмацыйна даводзілі сваё законнае права на лядоўню. Завод «Атлант» нават выставіў ля крамы ахову — моцных хлопцаў з ліку рабочых.
Купцы бяруць крамы ледзь не штурмам. Што праўда, нават калі сёння некаму і пашчасціць замовіць лядоўню, забраць яе яны змогуць толькі ў канцы чэрвеня — такі доўгі спіс чакання на заводзе.
Цяпер чытаюць
«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ
«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ
Ці патрэбная беларуская мова тым, хто размаўляе па-руску? Азаронак задаўся такім пытаннем на СТБ, а выпускнік Акадэміі МУС прапанаваў замяніць урокі факультатывамі
Каментары