Аўто77

Інтэрфакс: на некаторых з АЗС няма бензіну АІ-92

Адна з беларускіх прыватных сетак АЗС абвясціла пра часовае прыпыненне продажу насельніцтву за наяўны разлік бензіну гэтай маркі.

«З 26 мая часова прыпыненая рэалізацыя бензіну АІ-92 насельніцтву за наяўныя беларускія рублі і наяўную замежную валюту на аўтазаправачных станцыях А-100, у сувязі з адсутнасцю паставак з нафтаперапрацоўчых заводаў», — сказана на сайце кампаніі.

Прадстаўнік ТДА «Астатрэйдынг», якому належыць сетка з 18 АЗС «А-100» (у тым ліку 5 газавых), удакладніў агенцтву «Інтэрфакс-Захад», што «продаж бензіну АІ-92 прыпынены менавіта за наяўны разлік,

продажы па безнаяўным разліку, з улікам раней зробленай перадаплаты, працягваюцца».

Ён растлумачыў, што дэфіцыт бензіну паўстаў праз тое, што «пастаўшчыкі паліва не выканалі свае абавязацельствы, нягледзячы на ​​праведзеную намі перадаплату».

У канцэрне «Белнафтахім» заяўляюць, што не маюць звестак пра дэфіцыт бензіну АІ-92 у сетках АЗС.

«У нас няма інфармацыі, што бензін АІ-92 адсутнічае», — сказала агенцтву прэс-сакратар канцэрна Марына Касцючэнка.

Між тым, аператыўны маніторынг наяўнасці бензіну АІ-92

у іншых сетках АЗС сведчыць, што ў цэлым праблем з пастаўкамі гэтага віду паліва на запраўкі няма.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты28

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты

Усе навіны →
Усе навіны

Віцэ-спікерка КР Лізавета Пракопчык звярнулася з просьбай дапамагчы ёй з пазыкамі на $12 тысяч. Што з гэтага выйшла?28

Марка Рубіа паляцеў у Кітай у спартыўным касцюме, як у Мадура7

Сёння на Гомельшчыну заляцелі мінімум шэсць расійскіх беспілотнікаў

Кліматолагі абмяркоўваюць магчымасць перакрыцця дамбай Берынгава праліва. Навошта?9

Стваральнікі MSQRD закрываюць праект Locals2

Спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў» Беларусі папоўніўся яшчэ трыма праектамі2

Пачобут: Турэмныя наглядчыкі святкавалі напад на Украіну савецкімі песнямі51

У Мінску далі назвы васьмі прыпынкам транспарту, адзін перайменавалі2

У мінскім метро памёр чалавек

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты28

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць