Эканоміка

Рэспубліканскі бюджэт у студзені—красавіку выкананы практычна без дэфіцыту

Рэспубліканскі бюджэт у студзені-красавіку 2011 года выкананы практычна без дэфіцыту. Дэфіцыт склаў 3,7 млрд. рублёў пры гадавым плане 6 трлн. 333 млрд. рублёў, ці 3,2% да ВУП, паведамляе Міністэрства фінансаў.

Даходы рэспубліканскага бюджэту склалі 10 трлн. 443,3 млрд. рублёў, ці 31,1% гадавога плана. Расходы — 10 млрд. 447 рублёў, ці 26,2% гадавога плана.

Паводле інфармацыі Мінфіна, прафіцыт бюджэту сектара органаў дзяржаўнага кіравання за студзень-красавік склаў 1.005,4 млрд. рублёў, ці 1,8% да ВУП.

Даходы бюджэту сектара органаў дзяржкіравання склаліся ў суме 26,5 трлн. рублёў, ці 34,7% гадавога плана.

За студзень-красавік у бюджэт сектара органаў дзяржкіравання паступіла ПДК на 5,4 трлн. рублёў, ці 28,1% гадавога плана. Падатку на прыбытак паступіла 2,3 трлн. рублёў, ці 34,8% гадавога плана. Акцызы паступілі ў суме 1,3 трлн. рублёў, ці 24,5% гадавога плана. Даходы ад знешнеэканамічнай дзейнасці склалі 2,9 трлн. рублёў, ці 39,5% гадавога плана. Паступленні на дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне склалі 7,8 трлн. рублёў, ці 38,1% гадавога плана.

Па стане на 1 мая 2011 года запазычанасць па падатках і зборах склала 72,6 млрд. рублёў і павялічылася за красавік на 25,4 млрд. рублёў.

Расходы бюджэту сектара органаў дзяржаўнага кіравання за студзень-красавік склалі 25,5 трлн. рублёў, ці 30,8% гадавога плана.

Расходы на агульнадзяржаўную дзейнасць склалі 2,5 трлн. рублёў (21,4%), на фінансаванне нацыянальнай эканомікі — 3,6 трлн. рублёў (29,1%), на фінансаванне сацыяльнай сферы (сацыяльная палітыка, адукацыя, ахова здароўя, фізічная культура, спорт, культура і сродкі масавай інфармацыі, Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва) накіравана 16,3 трлн. рублёў (33,7%).

Каментары

Цяпер чытаюць

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка10

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка

Усе навіны →
Усе навіны

Спявак Ap$ent выпусціў новую песню на беларускай мове. І паабяцаў, што такіх будзе больш3

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны46

Lego прэзентавала найбуйнейшы набор у гісторыі

Беларуска выйшла замуж за лонданскага мільянера, старэйшага на 41 год. Ён пакінуў ёй $400 тысяч з умовай маўчаць — а яна адсудзіла мільёны18

У Мінску прадаюць незвычайную аднапакаёўку5

Стаўка большая, чым жыццё: што азначае ліст Зяленскага Пуціну22

Дэлегатка КР Мамаева: Адно з абвінавачванняў, што я перасылала скрыншоты ўнутранай перапіскі спісу іншым асобам15

У Маскве на дах дома паставілі ЗРК «Панцыр»7

Дэлегатцы КР Аляксандры Мамаевай вынеслі вотум недаверу ў яе ж фракцыі16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка10

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць