Эканоміка22

Крыніца ў «Газпраме»: цана на газ для Беларусі плануецца на ўзроўні 250 даляраў

Але цана газу можа залежаць ад параметраў угодаў па куплі «Газпрамам» апошніх 50% «Белтрансгаза».

Мяркуецца, што сярэдняя цана на газ для Беларусі ў бліжэйшыя тры гады не перавысіць 250 даляраў. Гэта прадугледжана праектам трохгадовага кантракта на 2012--2014 гады,
паведамляе расейская дзелавая газета "Маркер" са спасылкай на матэрыялы, падрыхтаваныя да сходу акцыянераў "Газпраму", якое адбудзецца 30 чэрвеня.

Па інфармацыі выдання, Беларусь, у сваю чаргу, абавязваецца на працягу трох гадоў экспартаваць не больш за 69 млрд куб. м расейскага газу на агульную лімітавую суму 17 млрд 250 млн даляраў.

"Беларусі, такім чынам, удалося дамагчыся таго, каб цэны на расейскі газ у бліжэйшыя тры гады заставаліся на ранейшым узроўні, гэта значыць, не больш за 250 даляраў за 1 тыс. куб м", - адзначае расейская газета.

У "Газпраме" не сталі каментаваць дадзеную інфармацыю, адзначыўшы толькі, што матэрыялы, падрыхтаваныя да сходу акцыянераў, з'явяцца ў адкрытым доступе на сайце кампаніі бліжэй да пачатку гэтага мерапрыемства.

У першым квартале гэтага года Беларусь плаціла 223 даляраў за 1 тыс. куб м газу. На другі квартал ўстаноўленая цана ў памеры 244,7 даляра.

Эксперты лічаць, што

атрыманне Беларуссю больш таннага газу шмат у чым будзе залежаць ад параметраў угоды па куплі "Газпрамам" апошніх 50% "Белтрансгаза".

"Маркер" са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка "Газпрома" Сяргея Купрыянава піша, што кошт угоды, хутчэй за ўсё, не будзе моцна адрознівацца ад кошту паловы "Белтрансгаза", якая склала для "Газпрома" 2,5 млрд даляраў.

Што тычыцца транзіту, то, па інфармацыі расейскай газеты, у бліжэйшыя тры гады лімітавая цана транзіту расійскага газу праз тэрыторыю Беларусі складзе 12,7 даляра за 1 тыс. куб м.

На гэты год лімітавы плацёж "Белтрансгазу" устаноўлены на ўзроўні 12,4 даляра за 1 тыс. куб м. "Такім чынам,

не выключана сітуацыя, пры якой" Газпрам ", стаўшы аднаасобным уласнікам "Белтрансгаза", будзе плаціць ранейшую цану за карыстанне газатранспартнай сістэмай
", - мяркуюць аналітыкі выдання.

Каментары2

Афіцэр-пагранічнік, які прайшоў праз турму, расказвае пра жыццё «да» і «пасля» дый не шкадуе слоў пагарды для амапаўцаў3

Афіцэр-пагранічнік, які прайшоў праз турму, расказвае пра жыццё «да» і «пасля» дый не шкадуе слоў пагарды для амапаўцаў

Усе навіны →
Усе навіны

Гісторык Цімох Акудовіч разважае, як прыцягваць людзей да беларускасці і чым тут карысныя рускамоўныя праекты12

Зяленскі: Украіна альбо ўступіць у НАТА, альбо будзе мець ядзерную зброю20

Расію западозрылі ў маштабнай фальсіфікацыі эканамічнай статыстыкі10

Гродзенскі заапарк паказаў, што вырасла з двух медзведзянятаў-падкідышаў1

У Расіі Марына Васілеўская стала дзіцячай лялькай7

«Адна дзяўчынка страціла прытомнасць пасля ўколу проста на калідоры». Што цяпер адбываецца на Акрэсціна2

Кіраўнікі разведкі краін Захаду ўстрывожаныя «дзікімі паводзінамі» расійскіх спецслужбаў1

У Мінску зносяць адзін з будынкаў 6-й бальніцы

У Польшчы прызямліўся паветраны шар з Беларусі з надпісамі на рускай: на месца адпраўлялі спецназ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Афіцэр-пагранічнік, які прайшоў праз турму, расказвае пра жыццё «да» і «пасля» дый не шкадуе слоў пагарды для амапаўцаў3

Афіцэр-пагранічнік, які прайшоў праз турму, расказвае пра жыццё «да» і «пасля» дый не шкадуе слоў пагарды для амапаўцаў

Галоўнае
Усе навіны →