Грамадства11

Еўрапарламентарыі праводзяць кампанію ў падтрымку беларускіх палітзняволеных

Еўрапарламентарыі, няўрадавая арганізацыя «Беларускі трыбунал» (Гаага) і грамадзянская ініцыятыва «Мы памятаем» праводзяць кампанію «Словы падтрымкі».

Падчас кампаніі члены Еўрапарламента будуць адпраўляць паштоўкі са словамі падтрымкі беларускім палітычным зняволеным і іх сем’ям, паведамляе сайт «Беларускага трыбунала».

Кампанія праходзіць пад патранажам былога міністра замежных спраў Эстоніі, еўрапарламентарыя Крысціны Оюланд.

«Гэтыя паштоўкі адпраўляюцца беларускім палітычным зняволеным і іх сем’ям як знак, што мы не забыліся пра іх і салідарныя з імі. Гэта проста сігнал беларускім уладам, яны павінны зразумець, што мы пільна сочым за тым, што адбываецца ў краіне», — сказала Оюланд.

Паводле яе слоў, бачыць дэмакратаў «за кратамі злачыннага рэжыму» непрымальна.

Нагадаем, раней Оюланд заклікала ўсе еўрапейскія кампаніі пакінуць Беларусь.

«Еўрапейскія кампаніі і інвестары павінны пакінуць Беларусь, калі яны не жадаюць атрымліваць крывавыя грошы і падтрымліваць прама ці ўскосна злачынны рэжым Лукашэнкі», — сказала яна на пленарнай сесіі Еўрапарламента ў Страсбургу 10 сакавіка.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг27

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць