Эканоміка55

«Беларусбанк» прадае дываны, віно і свіней

Такім чынам прадпрыемствы-банкруты разлічваюцца за крэдыты.

Адзін з галоўных банкаў краіны, «Беларусбанк», выдае безліч льготных крэдытаў на падтрымку занядбаных прадпрыемстваў. Тыя вярнуць грошы не могуць, а бюджэтная падтрымка прыходзіць далёка не заўсёды. У такіх выпадках банк спрабуе спагнаць крэдыт праз суд, але прадпрыемства-банкрут разводзіць рукі — няма грошай! У выніку «Беларусбанк» мусіць самастойна рэалізоўваць прадукцыю беларускіх фабрык і заводаў, атрыманую ў кошт доўгу.

15 тысяч дываноў

У апошнія тыдні ў цэнтры ўвагі беларусбанкаўскага кіраўніцтва аказаліся дываны. ААТ «Дываны Брэста» — адзін з лідараў айчыннага рынку, 99% акцый належыць «Беллегпраму». Яшчэ ў 2008 годзе прадпрыемства было вінавата «Беларусбанку» больш за $2 мільёны. Судовая валакіта цягнулася год за годам, доўг рос, але ўрэшце банк атрымаў замест грошай права на продаж будынку фабрыкі і дываны. Па папярэдніх падліках, іх больш за 15 тысяч.

Напрыклад, адна з філіяў «Беларусбанка» ў абласным цэнтры атрымала на рэалізацыю 345 дываноў.
Старшыня праўлення банка Надзея Ермакова ўзялася за распаўсюд усур’ёз.

«Некалькі тыдняў таму, калі ў нашае аддзяленне прыязджаў інкасатар, ён пацікавіўся, ці прывезлі нам нашы дываны, — расказаў „НН“ адзін з касіраў „Беларусбанка“. — Тады супрацоўнікі не зразумелі ягоны „жарт“, але цяпер да нас прыйшоў спецыяльны ліст».

Дэматыватары працы

Кожнае аддзяленне атрымала ліст «Аб рэалізацыі дывановай прадукцыі» з наступным зместам:

«…установамі банка праводзіцца праца па рэалізацыі дывановай прадукцыі ААТ „Дываны Брэста“, прынятай у якасці адступнога. Начальнікам філіялаў… усталяваць асабісты кантроль за рэалізацыяй дадзенай прадукцыі ў максімальна кароткія тэрміны.

Улічваючы неабходнасць інфармавання кіраўніцтва банка, філіялам… варта штотыдзень па панядзелках прадстаўляць інфармацыю аб рэалізацыі прадукцыі».

Але каму трэба дываны коштам 100–150 тысяч рублёў? Паводле інфармацыі «НН»,

кіраўніцтва некаторых аддзяленняў «Беларусбанка» прыняло «саламонава рашэнне» — найлепшыя супрацоўнікі атрымаюць замест прэміі дываны!

Пладовае, але надта выгаднае

Але не дыванамі адзінымі. Часам мінскім супрацоўнікам «Беларусбанка» падвозілі недарагую бульбу і нават рыбу — усё ў кошт ранейшых крэдытаў. Поўны спіс прадукцыі, якую прадае банк, прымушае схапіцца за галаву.

Напрыклад,

у філіял № 121 «Беларусбанка» ў Пінску можна звяртацца па дармовы алкаголь. Прадаецца 600 тысяч паўлітровых бутэлек пладовага віна па 2000 рублёў і яшчэ 360 тысяч бутэлек па 0,7 л за 2800 рублёў.
Агулам — амаль мільён бутэлек! Столінскі філіял № 124 прадае 250 тысяч бляшанак кабачковай ікры і 50 тысяч шклянак з баршчом па 1800 рублёў. А ў Баранавічах на рэалізацыю выстаўленыя сокі.

Аўтапарк на распродажы складаецца з дзясятка трактараў «Беларус», раскіданых па ўсёй краіне і нават аднаго «Кадзілака» 2000 года выпуску, які знаходзіцца ў Слоніме.

Нарэшце, у Маладзечанскім раёне прадаюцца «свінні жывой вагой».
Парсюкі, якіх толькі аднялі ад свінаматкі, каштуюць усяго 13 500 рублёў за кілаграм, а парсюкі «групы дарошчвання» — па 10 000 рублёў.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Як склаўся лёс Яны Пачыцкай — дзяўчыны, якую затрымлівалі разам з Канавалавым і Кавалёвым па справе аб тэракце ў метро7

Як склаўся лёс Яны Пачыцкай — дзяўчыны, якую затрымлівалі разам з Канавалавым і Кавалёвым па справе аб тэракце ў метро

Усе навіны →
Усе навіны

Гэтая фіялетавая гародніна скарае свет, але стала дэфіцытнай2

«Яна была спартыўнай дзяўчынай». Што вядома пра загінулую пасажырку дэльтаплана, які ўпаў пад Мінскам5

Каб залагодзіць Трампа, ПАР прызначыла паслом у ЗША палітыка, які ўваходзіў ва ўрад яшчэ ў часы апартэіду

Лукашэнка падпісаў закон, якім уводзіцца адказнасць за «прапаганду» бяздзетнасці і гомасэксуалізму11

У Малдове вынеслі прысуд былому высокаму спецслужбісту за перадачу сакрэтных звестак беларускаму КДБ

У Навагрудку разбураюць кляштар навагрудскіх мучаніц, якія ахвяравалі сваімі жыццямі за мясцовых жыхароў7

Археолагі вызначылі дакладны ўзрост некропаля, знойдзенага ў Гродне падчас будоўлі

Мадзьяр падлавіў Орбана ў ягонай рэзідэнцыі. І нават з гэтага пажартаваў ВІДЭА4

Рэжым у Іране змяніўся — прычым у горшы бок14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склаўся лёс Яны Пачыцкай — дзяўчыны, якую затрымлівалі разам з Канавалавым і Кавалёвым па справе аб тэракце ў метро7

Як склаўся лёс Яны Пачыцкай — дзяўчыны, якую затрымлівалі разам з Канавалавым і Кавалёвым па справе аб тэракце ў метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць