Культура66

Зачынілі галерэю ў «Фальварку Добрыя Мыслі»

7 чэрвеня куратары культурных праектаў у «Фальварку Добрыя Мыслі» Тацяна Гаранская і Віктар Маркавец забралі мастацкія творы, кнігі, аргтэхнічныя прылады і развіталіся з месцам сваёй дзесяцігадовай працы. Ад гэтага дня ў сталіцы краіны паменела яшчэ на адну незалежную творчую пляцоўку.

Падзеі апошніх дзён вакол «Фальварка Добрыя Мыслі», што на вуліцы Магілёўскай, 12, прадказвалі такі фінал. 31 траўня з прычыны забароны там не ўдалося зладзіць прэзентацыю новай кнігі Уладзіміра Мацкевіча «Не думайце пра рыжага і сляпога качканоса». А 1 чэрвеня забаранілі адкрыццё пасмяротнай выставы Міхася Рагалевіча.

Расказвае куратарка выставаў у «Добрых Мыслях» Тацяна Гаранская:

«Мне растлумачылі ўласнікі «Фальварка», што за паўгадзіны да адкрыцця выставы ім быў званок з гарвыканкама ад загадчыка аддзела ідэалогіі. Падрабязнасцяў мне не тлумачылі, сказалі: «Без каментароў!»

Экспазіцыю выставы арганізатары са сценаў, аднак, не здымалі, спадзеючыся, што гаспадары «Фальварка» справу неяк залагодзяць. 6 чэрвеня іхныя надзеі былі канчаткова абарваныя.

«Я пазваніла ўчора, і мне сказалі канчаткова, што галерэі не будзе».

Сёння куратары дэмантавалі так і не адкрытую выставу Міхася Рагалевіча, забралі са сховаў творы іншых мастакоў, кнігі і ўсе астатнія рэчы, якія сабраліся ў галерэі за дзесяць гадоў яе працы. Куратарка галерэі Тацяна Гаранская падсумоўвае зробленае:

«Мы зрабілі больш за трыста выставаў. Творы прывозілі ад мастака і адвозілі, рабілі каталогі, і ўсё гэта было дабрачынна. І гэта была на працягу дзесяці гадоў адзіная беларускамоўная прыватная галерэя. Паднялі ўнікальную праграму — мастацтва Заходняй Беларусі. І не толькі ў межах гэтай галерэі, а па ўсёй Беларусі правезлі гэтыя выставы і дабіліся таго, што экспанавалі невядомых мастакоў, карціны якіх потым набывалі Нацыянальны мастацкі і іншыя музеі. І яшчэ адна вельмі важная праграма была — мастацтва маляванага дывана. Гэта этна-арт на новым узроўні, і такі новы напрамак акрэсліўся, які называецца этна-мадэрн».

Апрача выставаў у галерэі праводзіліся прэзентацыі новых кніг, адбываліся творчыя сустрэчы, літаратурныя фэсты.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Ізраіль пры падтрымцы ЗША нанёс ракетны ўдар па Іране13

Светабнаўляецца13

Ізраіль пры падтрымцы ЗША нанёс ракетны ўдар па Іране

Усе навіны →
Усе навіны

Міністра Рыжанкова здымаюць з кіраўніцтва Федэрацыі баскетбола5

На дзяржаўным тэлебачанні прагучала «Купалінка» — яе выканаў сербскі іераманах, які шмат гадоў жыве ў Беларусі1

У Польшчы арыштавалі групу тэлефонных махляроў. Сярод іх былі і беларусы

Пракоп’еў: З каманды ёсць толькі я і Сяргей Ціханоўскі54

Нікол Пашынян выбачыўся перад сваёй жонкай4

13‑гадовая Аліса Цеплякова — дачка камуніста са Шклова — скончыла ўніверсітэт. Але да навуковай працы ёсць пытанні ў сістэмы «Антыплагіят»32

Першая лэдзі ЗША ўпершыню ў гісторыі правядзе пасяджэнне Рады бяспекі ААН3

Праезд у адной з мінскіх маршрутак падаражэе да пяці рублёў

Беларусцы даводзіцца даказваць права пісаць дыпломную працу па-беларуску10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ізраіль пры падтрымцы ЗША нанёс ракетны ўдар па Іране13

Светабнаўляецца13

Ізраіль пры падтрымцы ЗША нанёс ракетны ўдар па Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць