Удзельнікаў акцыі «Стоп-бензін» «прабілі» па базе і выклікаюць у ДАІ
Затрымаць парушальнікаў на месцы акцыі не было магчымасці, бо іх было больш, чым супрацоўнікаў міліцыі.
Сталічная ДАІ ўжо прыступіла да выканання свайго абяцання знайсці ўсіх удзельнікаў акцыі«Стоп-бензін-4» і выклікаць іх на размову.
Раней у ДАІ заяўлялі, што затрымаць парушальнікаў непасрэдна 7 чэрвеня, калі праходзіла акцыя, не было магчымасці, бо іх было больш, чым супрацоўнікаў міліцыі. Аднак праваахоўнымі органамі вялася аператыўная здымка, на падставе якой і меркавалася вылічыць парушальнікаў і прыцягнуць іх да адказнасці.
У
«Дакладна падлічыць складана. Нумары машын былі „прабітыя“ па базе і разам з усімі дадзенымі, дыскамі з фатаграфіямі і відэа адпраўленыя ў раённыя ДАІ Мінска. І кожная раённая ДАІ будзе выклікаць „сваіх“ парушальнікаў.А дакладней, кіроўцаў, на якіх зарэгістраваны заўважаны на акцыі транспартны сродак. Затым будуць высвятляць, хто быў за рулём у той дзень», — патлумачыла Naviny.by начальнік аддзела па агітацыі і прапагандзе ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Жанна Трайно.
«У нас ёсць фота і відэа ўсіх прысутных на акцыі аўтамабіляў. На іх адлюстраваныя і тыя, хто трапіў туды выпадкова. Але прыцягвацца будуць менавіта парушальнікі — тыя, хто мэтанакіравана спыняўся, ствараў затор, ехаў на чырвонае святло або перасоўваўся па паласе для грамадскага транспарту. У першую чаргу, вядома, звернем увагу на ўлёткі і налепкі на машынах. Зразумела, што калі аўтамабіль з такой налепкай спыніўся менавіта там і менавіта тады — справа не ў тым, што ён „закіпеў“. Тым больш што многія такія аўто адразу ж заводзіліся, як толькі да іх пад’язджаў эвакуатар», — падкрэсліла Жанна Трайно.
Як расказалі ў Дзяржаўтаінспекцыі, парушальнікам пагражаюць штрафы.
«Кожнаму канкрэтнаму выпадку прававая ацэнка будзе дадзеная асобна, будзе праводзіцца разгляд. І сума штрафу будзе залежаць ад правапарушэння. Так, язда па паласе для грамадскага транспарту — адно пакаранне, язда на чырвонае святло — другое, стварэнне затору — трэцяе», — патлумачыла Жанна Трайно.
Нагадаем, чацвёра ўдзельнікаў акцыі ўжо атрымалі штрафы ў памеры ад 15 да 20 базавых велічынь. Дарэчы, грошы на аплату штрафаў ім сабралі ўсім светам.
На просьбу чытачоў за тлумачэннямі таго, як удзельнік акцыі можа і павінен паводзіць сябе ў такой сітуацыі, калі яго выклікаюць у ДАІ, Naviny.by звярнуліся да юрыстаў.
Як заявіў кіраўнік Беларускага Хельсінскага камітэта Алег Гулак, парушэнне правілаў дарожнага руху не прадугледжвае «такога ўжо страшнага пакарання, каб праз гэта рэзка адмаўляцца ад права на выказванне свайго меркавання».
Агульныя правы і свабоды ніхто не адмяняў, працягвае юрыст: «Калі
Дарэчы, калі вы ўсё ж вырашыце не з’яўляцца на гутарку з даішнікамі, справа вашая. «Аднак, — адзначае юрыст, — у некаторых выпадках справа можа быць разгледжаная і без прысутнасці абвінавачанага — і ён у выніку атрымае той жа штраф. Да таго ж, чалавек можа быць падвергнуты прымусоваму прыводу».
«За парушэнне ПДР міліцыя ў праве самастойна прымяніць пакаранне — аштрафаваць, — расказаў Алег Гулак. — Але, яшчэ не аплачваючы штраф, абвінавачваны можа яго абскардзіць у судзе. Гэта,
Дарэчы, юрыст лічыць, што такія выклікі ў ДАІ могуць быць «выманьваннем» чалавека для гутаркі з супрацоўнікамі КДБ: «Такія факты ўжо былі. Але чалавек заўсёды можа адмовіцца ад такой размовы».
Як заўважыў Алег Гулак, даказаць, што кіроўца прысутнічаў у пэўны час у пэўным месцы, маючы відэа, можна лёгка. А вось тое, што аўтамабіліст трапіў туды не выпадкова, затрымаўшыся ў заторы, а мэтанакіравана прыехаў пратэставаць — ужо складаней: «Мала што — чалавек ехаў міма і трапіў у затор. А калі і для ўдзелу ў акцыі прыехаў. Але што ён гэтым парушыў — пытанне…».
«Тое, што чалавек ехаў павольна — не парушэнне, таму што мінімальная хуткасць на гэтым участку не ўсталяваная. Тое, што чалавек ехаў з уключанай аварыйнай сігналізацыяй — таксама не парушэнне, — разважае юрыст. — У прынцыпе, удзельнікаў акцыі могуць абавязаць падаваць гукавы сігнал, што ў населеным пункце, акрамя выпадкаў, неабходных для прадухілення ДТЗ, забаронена. Але там жа амаль усе сігналілі, такі шум стаяў, што нават на відэа складана высветліць, што вось менавіта гэты чалавек сігналіць».
На думку спецыяліста, акрамя парушэнняў ПДР удзельнікам акцыі могуць паспрабаваць «упячатаць» яшчэ
Зрэшты, далей разважаць і меркаваць кіраўнік БХК не бярэцца.
«Логіка ў служкаў правапарадку можа быць самай рознай. Хто мог прадказаць, што ў іх хопіць розуму ўдзельнікаў мірнай акцыі 19 снежня абвінаваціць у масавых беспарадках і з такімі доказамі даць ім такія вялікія тэрміны? Нармальная юрыспрудэнцыя не магла гэтага прадказаць! Вельмі часта, на жаль, мы змушаныя не прадбачыць, а адыгрываць іх дзеянні, — кажа Алег Гулак. — Таму што
практыка апошніх гадоў паказвае, што нашы праваахоўныя органы да свайго аднабокага прымянення закона падыходзяць настолькі творча, што такое ні ў адну нармальную галаву прыйсці проста не можа».
БХК абяцае, што паспрабуе прапрацаваць усе магчымыя варыянты развіцця падзей і найбліжэйшым часам падрыхтуе «памятку» для выкліканых у ДАІ з нагоды акцыі
Каментары