Грамадства99

КДБ абвяргае інфармацыю пра цяжкі стан здароўя падазраванага ў тэракце ў метро

Начальнік цэнтра інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ Аляксандр Антановіч абверг інфармацыю, якая з’явілася ў расійскіх СМІ, пра цяжкі стан здароўя падазраванага ў арганізацыі тэракту ў мінскім метро.

«Інфармацыя абсалютна не адпавядае рэчаіснасці», — заявіў Антонавіч БелаПАН.

14 чэрвеня расійская газета «Вести» са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах Беларусі паведаміла, што падазраваны ў мінскім тэракце пакутуе на цяжкае захворванне лёгкіх, але ад шпіталізацыі наадрэз адмаўляецца.

«Калі здараюцца болевыя прыступы, медыкі СІЗА здымаюць іх прэпаратамі, — сказала газеце крыніца. — Мы разумеем, што недастаткова проста здымаць боль, неабходнае лячэнне, але ад шпіталізацыі ён адмаўляецца».

Першыя прыкметы хваробы лёгкіх у падазраванага праявіліся яшчэ ў пачатку траўня. Тады яму стала дрэнна проста на допыце. На «хуткай» яго адвезлі ў бальніцу. Тады аналізы паказалі, што ў яго пашкоджаныя лёгкія.

Медыкі сказалі, што падазраваны з дзяцінства дыхаў атрутнымі парамі падчас хімічных вопытаў, паведаміў суразмоўца газеты.
Эксперыментуючы з небяспечнымі сумесямі і рэагентамі, многія гады ён проста не клапаціўся пра тое, каб надзяваць маску або супрацьгаз, што магло прывесці да пашкоджання лёгкіх, пісалі «Вести».

Каментары9

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна: Расіяне павялічылі колькасць дронаў, якія запускаюцца з Беларусі6

Расіяне атакавалі два ўкраінскія пошукава-выратавальныя судны

У Кеніі зноў пабачылі «прывіда лесу», які баяліся, што ўжо знік

Пасля дажджу над Мінскам паднялася незвычайная вясёлка ФОТАФАКТ1

У Арменіі ЦВК адмовілася здымаць з выбараў галоўны прарасійскі блок8

«Навошта нам вёскі па тры чалавекі?» Пётра Пятроўскі прапануе звозіць пенсіянераў з малых вёсак у аграгарадкі20

«Цуды апакаліптычнага свету». На Данбасе птушкі віюць гнёзды з дронавага оптавалакна4

Дзмітрый Калдун паказаў сваё лецішча пад Мінскам. Ён змагаецца за свой газон з градкамі жонкі9

«За год можна зарабіць на кватэру ў Мінску». Беларуска расказала, як паехала працаваць у горад будучыні17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць