Грамадства

Іван Стасюк з Брэста асуджаны на 10 сутак

На 10 сутак адміністрацыйнага арышту асуджаны брэсцкі актывіст дэмакратычных сіл Іван Стасюк.

Як паведаміў праваабаронца Раман Кісляк, суд Маскоўскага раёна Брэста прызнаў Стасюка вінаватым паводле арт. 17.1 (дробнае хуліганства) і арт. 23.4 (непадпарадкаванне патрабаванню супрацоўніка міліцыі) КоАП.

Паводле слоў праваабаронцы, Стасюка затрымалі 14 чэрвеня прыкладна ў 22.50 каля Брэсцкай цэнтральнай гарадской бальніцы і даставілі ў Маскоўскі РАУС. Там у дачыненні да актывіста быў складзены адміністрацыйны пратакол за дробнае хуліганства.

Ноч Стасюк правёў у камеры папярэдняга зняволення райаддзела міліцыі.

Днём 15 чэрвеня яго даставілі ў суд Маскоўскага раёна. Разгляд матэрыялаў справы быў адкладзены з-за адсутнасці сведак з боку міліцыі
.

З суда Стасюка павезлі ў РАУС, каб узяць тлумачэнні наконт канфіскаваных у яго раней друкаваных матэрыялаў. У райаддзеле яго затрымалі паводле новага абвінавачання. Нібыта ён падчас дастаўлення ў суд па першай справе нецэнзурна лаяўся на адрас супрацоўнікаў міліцыі, якія яго канваявалі.

«У судзе Стасюк не прызнаў сваёй віны.
Ён сцвярджаў, што супрацоўнікі міліцыі затрымалі яго на вуліцы без усякіх тлумачэнняў. Па другім факце актывіст заявіў, што паміж ім і супрацоўнікамі міліцыі не было ніякіх канфліктаў. Паводле слоў Стасюка, абедзве гісторыі выдуманыя, каб яго затрымаць і затым прысудзіць адміністрацыйны арышт з мэтай на час ізаляваць ад удзелу ў сацыяльных інтэрнэт-сетках», — сказаў праваабаронца.

Кісляк адзначыў, што Стасюка затрымлівалі ў ноч з 3 на 4 чэрвеня ў Брэсце, калі той вяртаўся цягніком з Польшчы. З чыгуначнага вакзала актывіста даставілі ў КДБ і апыталі ў сувязі з дзейнасцю ў сацыяльных інтэрнэт-сетках. Апытанне доўжылася прыблізна тры гадзіны, пасля чаго яго адпусцілі. Падчас гутаркі, паводле слоў Стасюка, яму пагражалі націскам на сваякоў.

У КДБ 8 чэрвеня апыталі маці Стасюка з нагоды яго дзейнасці ў сацыяльных інтэрнэт-сетках.

13 чэрвеня ў кватэры, дзе актывіст жыве з бацькамі, быў праведзены вобыск. Супрацоўнікі міліцыі паказалі пастанову на правядзенне вобыску па справе аб падпале Дома правасуддзя ў Мінску. Вобыск доўжыўся з 16.30 да 17.10. У актывіста канфіскавалі сістэмны блок камп’ютара, флеш-карту, вінчэстар, які мае механічныя пашкоджанні, 1.260 асобнікаў улётак з інфармацыяй пра тое, што Аляксандр Лукашэнка не перамог на выбарах 19 снежня.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы5

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы

Усе навіны →
Усе навіны

Баксёр Ян Хелін, які выступаў за Бельгію, пераедзе ў Беларусь2

У Чэхіі турысты гулялі па гарах і знайшлі скрынку з золатам амаль на паўмільёна еўра3

«Відаць, што апоры развальваюцца». Стан аднаго з мінскіх мастоў цераз Свіслач выклікае трывогу1

«Перамогу «Цісы» ўспрымаю пазітыўна, але ёсць асцярогі». Беларусы, якія жывуць у Венгрыі, расказалі пра выбары і змену ўрада6

На Гомельшчыне паставяць аглядную вышку з відам на Чарнобыльскую АЭС2

У Браславе адмянілі фестываль з амаль 60‑гадовай гісторыяй3

Mak.by не сам прыдумаў замену «амерыкана», а купіў ужо гатовы брэнд3

Косткі, пер’е і вада ў фаршы. Беларусы скардзяцца на прадукцыю «Пятрухі»9

Самы карыкатурны злодзей Слоніма скончыў свой шлях у мясным штурме на Данбасе8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы5

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць