Харкавец і Снапкоў абмяркоўваюць з інвестарамі ў Германіі і Аўстрыі сітуацыю ў беларускай эканоміцы
Міністр фінансаў Андрэй Харкавец і міністр эканомікі Мікалай Снапкоў 20–21 чэрвеня праводзяць у Германіі і Аўстрыі сустрэчы з замежнымі інвестарамі, на якіх абмяркоўваецца сітуацыя ў эканоміцы Беларусі.
Як паведамляецца ў
Паводле звестак Мінфіна, мэтай сустрэч «з’яўляецца абмеркаванне сітуацыі ў эканоміцы Беларусі і дзеянняў па яе стабілізацыі». «Будуць таксама разгледжаны пытанні ўстанаўлення лімітаў страхавой кампенсацыі па праектным фінансаванні, якое даецца банкамі Аўстрыі і Германіі», — гаворыцца ў
Варта зазначыць, што з такімі мэтамі Харкавец і Снапкоў ужо знаходзіліся ў Вене і
Міністэрства фінансаў яшчэ ў канцы сакавіка зрабіла спробу супакоіць інвестараў.Нагадаўшы ў сваім афіцыйным паведамленні аб узмацненні
У Мінфіне асабліва падкрэслівалі, што «плацяжы па абслугоўванні і пагашэнні дзяржаўнага доўгу Рэспублікі Беларусь з’яўляюцца першачарговымі ў адносінах да іншых плацяжоў пры выкананні рэспубліканскага бюджэту».
Падчас сустрэч з экспертамі місіі МВФ, якая знаходзілася ў Мінску 1–13 чэрвеня, прадстаўнікі ўрада і Нацбанка гарантавалі, што краіна ў стане своечасова абслугоўваць знешні доўг. «Ад урада і Нацыянальнага банка на наш адрас ідуць запэўніванні, што доўг будзе пагашацца, і ёсць сур’ёзныя перадумовы, якія дазваляюць у гэта паверыць. Існуюць аб’ектыўныя фактары, якія дазваляюць у гэта паверыць. Знешні доўг Беларусі кіраваны, як і графік плацяжоў», — сказаў на брыфінгу 13 чэрвеня кіраўнік місіі МВФ Крыс Джарвіс.
Каментары