Грамадства1111

Ілля Петравец: «Ударылі ў твар, здаецца нагой, палілася кроў»

Ілля Петравец: «У іх былі чырвоныя ад раз’юшанасці вочы»

Учора 23 чэрвеня падчас «Народных гулянняў» у Мінску быў затрыманы і збіты Ілля Петравец. Хлопец паспеў сфатаграфаваць сябе на тэлефон у аўтазаку і выкласці ў інтэрнэт фотаздымак:

«НН»: Ілля, дзе і як цябе затрымалі?

ІП: Я пераходзіў вуліцу на пераходзе, непалёк ад гатэлю «Еўропа». Ззаду нас адціскаў АМАП і мы спакойна адыходзілі. Мне патэлефанаваў сябра і пасля таго, як я па-беларуску паразмаўляў з ім, ззаду падбеглі людзі ў чорным і схапілі мяне, потым пацягнулі ў аўтазак. Не ведаю чаму мяне затрымалі, можа я занадта весела і гучна размаўляў па тэлефоне?!

«НН»: Цябе збівалі перад тым як кінуць ў аўтазак?

ІП: Білі мяне ўжо ў аўтазаку, можна так сказаць за кампанію. Справа ў тым, што ў гэтым аўтобусе некалькі АМАПаўцаў збівалі хлопца. Ці то ён ад іх збегчы спрабаваў, ці вырываўся, але на яго крычалі, што «будзе ведаць наступны раз». Быццам помсцілі за нешта і білі нагамі. У іх былі чырвоныя ад раз’юшанасці вочы. Я нават не зразумеў чым мяне ударылі ў твар, але здаецца гэта было нагой. З носа палілася кроў. Як толькі аўтазак запоўнілі людзьмі, усяго ў крыві мяне павезлі у РУУС.

«НН»: Ты прасіў выклікаць хуткую ў РУУСе?

ІП: Яны не рэагавалі на просьбы выклікаць хуткую. Проста паставілі тварам да сцяны і выконвалі сваю «звычайную» працэдуру. Потым нехта мне даў вату. Пакуль ўсім затрыманым «канвеерам» афармлялі пратаколы, я сядзеў у куточку, спрабаваў прыйсці ў сябе і спыніць кроў.

«НН»: Твой фотаздымак з мабільнага трапіў у інтэрнэт. Супрацоўнікі міліцыі даведаліся пра гэта ці гэты факт застаўся для іх незаўважаным?

ІП: Яны даведаліся пра фотаздымак ўжо калі мне «адкатвалі пальчыкі», прымусілі сцерці з мабільнага ўсе фотаздымкі. Большасць там было не вельмі якасных здымкаў, на якіх мала што бачна. Здымак на якім хоць трошку зразумела, як я выглядаў на той час ўжо вісеў у інтэрнэце, таму я сцёр астатнія. Пазней, калі прыйшоў прэс-сакратар РУУС Аляксандр Ластоўскі, то яны разабраліся нарэшце, што я назіральнік за акцыямі ад БХК і адпусцілі мяне.

«НН»: Ты ездзіў здымаць пабоі?

ІП: Адразу пасля РУУС я з сябрамі паехаў у шпіталь. Мне паставілі два дыягназы: чэрапна-мазгавая траўма і пералом носа.

«НН»: Будзеш звяртацца ў пракуратуру?

ІП: Абавязкова буду. Да мяне літаральна паўгадзіны таму прыходзіў супрацоўнік міліцыі крымінальнага вышуку Цэнтральнага РУУСа, бо яму паведамілі са шпіталя пра мае пабоі. Супрацоўнік міліцыі выслухаў усё тое, што я і вам распавёў. Сказаў, што ён будзе пісаць рапарт, а мне параіў звяртацца ў пракуратуру.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»27

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»

Усе навіны →
Усе навіны

У Беластоку збілі двух беларусаў. Яны «абмяняліся ветлівасцямі» з незнаёмкай, а тая паскардзілася двум хлопцам7

Павел Севярынец анансаваў аб’яднанне Хрысціянскай дэмакратыі, якая раскалолася, пакуль ён быў зняволены5

«Вы прыйшлі сюды лохамі, а станеце драпежнікамі». Як працуюць мінскія кол-цэнтры скамераў17

Пад Рэчыцай «Рэно» сутыкнуўся з фурай: загінула маці з 10‑гадовым сынам

Легіянер з Марока: Я ўпершыню бачу -30°С зімой, я надзяваў два камплекты тэрмабялізны

Севярынец: Кантралёрам у ШІЗА сумна. Таму ўключаюць «дыскатэку»2

Скончыў жыццё самагубствам расійскі бізнэсовец Умар Джабраілаў14

Новарасійск атакаваны дронамі — у горадзе выбухі і палаючая нафтабаза. Раней ЗША прасілі Украіну туды не біць9

Паслізнулася і ўпала на рэйкі. У Заслаўі электрычка насмерць збіла 19‑гадовую дзяўчыну

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»27

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць