Меркаванні3939

Рэпрэсаваныя разлічваюць на дапамогу людзей

У сацыяльных сетках і праваабаронцы распачалі збор дапамогі аштрафаваным і затрыманым 22 чэрвеня.

Пра гэта БелаПАН сказаў адзін з затрыманых падчас разгону ў цэнтры Мінска, якому 23 чэрвеня суд Маскоўскага раёна нібыта за дробнае хуліганства прысудзіў 25 базавых велічыняў штрафу (875 тыс.). Паводле слоў 24-гадовага мужчыны, які вырашыў не называць сябе, фінансавая тэма абмяркоўвалася затрыманымі, калі яны знаходзіліся ў міліцыі.

Малады чалавек працуе ў будаўніцтве. Ён паведаміў, што быў сярод людзей, якіх міліцыя адцясняла ад рэстарана "Макдональдс" на праспекце Незалежнасці ў бок плошчы Свабоды. У гэты час на сваё пытанне, чаму нікога не пускаюць у цэнтр горада, ён атрымаў ад спецназаўца ўдар у вобласць печані. Паводле слоў суразмоўцы, людзі абураліся: "Што мы — бараны, што нас гоняць?" Затрымалі яго, калі ён сядзеў на лаўцы ў скверы на вуліцы Леніна.

Спачатку затрыманых прывезлі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў ГУУС Мінгарвыканкама, дзе апісалі маёмасць, узялі адбіткі пальцаў, сфатаграфавалі, знялі на відэа, склалі пратакол за дробнае хуліганства, а потым адправілі ў Маскоўскае РУУС. Там яны чакалі суда, паведамляе БелаПАН.

***

Тым часам у Фэйсбуку з'явілася інфармацыя пра арганізаванне дапамогі затрыманым 22 чэрвеня

Прапануецца грошы на аплату штрафаў пералічваць сюды:

B182136852761 - Бел.руб

Z388796762652 - Даляры ЗША

E460235656500 - Еўра

...R298116051354 - Рас. рублі

Падкрэсліваецца, што грошы адправіць можна ў любым спецыялізаваным тэрмінале, і ў многіх банках.

Трэба толькі ведаць нумар кашалька

Як атрымаць дапамогу?

арганізатары акцыі прапануюць пісаць на гэты мэйл [email protected]

Каментары39

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве8

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп хоча перайменаваць Армузскі праліў у свой гонар9

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом29

Фінляндыя ініцыявала праверку, ці сапраўды аплачаная Еўропай амерыканская зброя ідзе Украіне

Вядомая расійская спявачка і яе беларускі муж, дарадца Кадырава, перавялі на лячэнне трохгадовай Ксюшы з СМА больш за 100 тысяч еўра4

Трамп прэзентаваў залаты трактар16

Гэтая актрыса атрымала найбольш «Оскараў» у гісторыі — але ніколі не прыходзіла іх атрымліваць3

У Варшаве сёння вялікі Марш да Дня Волі, панясуць 330‑метровы бел-чырвона-белы сцяг10

Цяпер вядоўцам трэвэл-шоу «Арол і рэшка» можна стаць за грошы. Колькі трэба заплаціць?1

Сталі вядомыя трое суддзяў, якія будуць разбіраць у Гаазе сітуацыю ў Беларусі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве8

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць