Меркаванні102102

Фармат 29 чэрвеня для самых смелых: стань у чаргу да аўтазака

«Каб пабачылі, што нас больш, чым у іх аўтазакаў».

У сацыяльных сетках абмяркоўваецца фармат штотыднёвай акцыі пратэста па серадах. На гэты раз арганізатары мерапрыемства 29 чэрвеня заклікаюць частку ўдзельнікаў стаць у чаргу да аўтазака.

«Як толькі пад’язджае аўтазак (ці міліцэйскі аўтобус) для таго, каб пачаць праводзіць затрыманні, усе, хто не баіцца, выстройвайцеся ў чаргу да гэтага аўтазака. Да пачатку затрыманняў пачынаем пляскаць у далоні і смяяцца. Людзі пабачаць, што страха няма. Дзясяткі тых, хто не баіцца, пакажуць тысячам тым, хто сумняецца, што нас больш, чым у іх аўтазакаў», — пішуць арганізатары ў суполцы ў фэйсбуку.

Падобныя акцыі з чэргамі да аўтазакаў практыкавалі палякі за часамі «Салідарнасці». Цяпер беларусы збіраюцца пераняць гэты досвед.

У мінулую сераду ў Мінску на маўклівую акцыю пратэста сабралася некалькі тысяч чалавек. Таксама мерапрыемствы прайшлі ў сарака гарадах краіны. У Брэсце і Гомелі было да тысячы ўдзельнікаў.

У іншым фармат акцыі 29 чэрвеня не мяняецца. Людзей клічуць проста выходзіць на плошчы і гуляць. Прычапіцца няма да чаго. Ніякіх лозунгаў не прадбачыцца.

Пасля акцыі 22 чэрвеня сваіх прыхільнікаў заклікалі далучыцца да Народных гулянняў і лідары апазіцыі. Анатоль Лябедзька назваў наступную сераду «вырашальнай». «Калі ў наступную сераду выйдзе яшчэ больш людзей, гэта будзе азначаць, што беларусы выціскаюць па кроплі з сябе страх», — сказаў ён.

Каментары102

Цяпер чытаюць

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі39

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму адны людзі пакутуюць ад спёкі, а іншыя пераносяць яе лёгка?3

Не пусцілі ў Грузію з-за паездкі ў Абхазію — беларус адсудзіў грошы ў турфірмы1

Маладога школьнага настаўніка з Мазыра асудзілі па палітычным артыкуле1

Сумны кот Лары адзінока сядзіць на ганку Даўнінг-стрыт. Ён перажыў шэсць прэм'ераў ФОТАФАКТ1

Лукашэнка збіраецца на доўгі час за мяжу57

Лаўроў: Беларусь імкнуцца ўцягнуць ва ўкраінскі канфлікт11

Заробак як у айцішніка: беларускаму трактарысту прапануюць да 10 тысяч рублёў. Разабраліся, у чым сакрэт5

СК РФ назваў прозвішчы адказных і выканаўцаў, хто, па яго версіі, атакаваў аўтобус з беларускімі дзецьмі пад Бранскам17

26‑гадовы Максім з Баранавіч — новая ахвяра вайны12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі39

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць