У Смалявічах маўклівая акцыя прайшла без затрыманняў. На плошчы знаходзілася каля 10 «хлопальнікаў». Яны прыйшлі разам з дзецьмі.
У час правядзення на плошчы не прысутнічалі міліцыянты ў форме, аднак за ўдзельнікамі ўвесь час назіралі невядомыя асобы ў цывільным. Калі «хлопальнікі» сабраліся разыходзіцца, асобы ў цывільным падыйшлі да дзяўчыны з фотаапаратам і сталі патрабаваць знішчыць фотаздымкі.
Як паведаміла Вольга, невядомыя асобы не захацелі прадставіцца.
«Яны сказалі, што ведаюць, чаго мы тут стаім і ўсё разумеюць. І што я не маю права фатаграфаваць. Сталі патрабаваць сцерці здымкі».
Калі астатнія ўдзельнікі акцыі сталі пляскаць у ладкі ім у спіну, «невядомыя» паспешна перайшлі на іншы бок плошчы.
У час акцыі рух на плошчы быў перакрыты, праводзілася рэпетыцыя танцавальнага калектыва гораду.
-
Расіяніну, які п'яным пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро, вынеслі лагодны прысуд
-
Латушка пра магчымасць вайны ў Беларусі: Гэта ж вар'яцтва, не ўяўляю, як крамлёўская прапаганда будзе тлумачыць гэта
-
«Да канца года, спадзяюся, зможам рэалізаваць адну-дзве рэчы». Бабарыка — пра свой новы праект і беларускую мову
DDoS-атака ідзе на сайты адразу некалькіх беларускіх СМІ. Магчыма, яна звязаная з шостай гадавінай народнага ўздыму 2020‑га і канферэнцыяй «Новая Беларусь», што адкрылася сёння
Каментары