Грамадства5656

Вконтакте заблакавала групу «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі»

Адміністратары мяркуюць, што за банам стаяць беларускія спецслужбы.

Калі зайсці на старонку групы, то ўбачыце толькі аб’яву: «Група часова заблакаваная і правяраецца адміністратарамі, бо некаторыя карыстальнікі мяркуюць, што яна не адпавядае правілам сайта».

Блакаванне адбылося паміж 10.00 і 11.00 у суботу 2 ліпеня.

На старонцы групы гучалі заклікі да пратэстаў у дзень параду 3 Ліпеня. У прыватнасці, удзельнікі групы планавалі апладзіраваць у знак пратэсту ў часе выступу Аляксандра Лукашэнкі. Запланаваны таксама масавы пратэст у часе вечаровага салюту. Сілавыя структуры лукашэнкаўцаў заявілі, што будуць разглядаць такія апладысменты як парушэнне правапарадку.

Адміністратары групы «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі» прызнаюць, што яны былі не гатовыя да такога развіцця падзей. «Мы разлічвалі, што нашу групу не будуць блакаваць, бо мы не рабілі нічога супрацьзаконнага», сказаў Антон Скарына
ў інтэрв’ю «Беларускаму партызану».

Праз форумы на інтэрнэт-сайтах, у тым ліку і каменты на «Нашай Ніве» адміністратары групы просяць усіх карыстальнікаў накіроўваць лісты на адрас кіраўніцтва сацыяльнай сеткі «Вконтакте» на [email protected] з патрабаваннем «адкрыць групу і не паддавацца на ціск з боку беларускіх спецслужбаў».

Адміністратары мяркуюць, што за банам стаяць беларускія спецслужбы. Яны сцвярджаюць, што задуманыя пратэсты носяць мірны, легітымны характар і адпавядаюць канстытуцыйнаму праву на свабоду сходу і меркавання. Вячаслаў Дзіянаў, адзін з завадатараў пратэсту, на сваіх старонках Вконтакте заклікае ўсіх актывістаў устрымацца ад выкарыстання сімволікі і пазбягаць канфліктаў.

Тым часам блакаваныя і некаторыя іншыя, не такія шматлікія групы Вконтакте, якія мелі антылукашэнкаўскую накіраванасць.

Вконтакте — гэта сетка, створаная ў Расеі. У адрозненне ад Фэйсбука — сеткі, што належыць амерыканцу.

Група «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі» на момант блакавання налічвала каля 20 тысяч сяброў. Менавіта ў ёй нарадзілася ідэя «Вечароў Апладысментаў» — маўклівых пратэстаў у серады, якія распаўсюдзіліся на 50 гарадоў Беларусі.

Рух Будучыні ўжо запусціў новыя старонкі Вконтакте на замену блакаваным.

У прыватнасці, дзейнічае новая «сцяна» і старонка «абмеркаванняў». Працуе і старонка з альбомамі. Суполкі працягваюць дзейнічаць без перашкодаў на Фэйсбуку і ў Твітары.

Каментары56

Цяпер чытаюць

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову25

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову

Усе навіны →
Усе навіны

У Аўстрыі прапаў 19‑гадовы беларус, які прыехаў туды ў пошуках працы5

Беларуска распавяла, колькі ёй каштавала вярнуцца ў Беларусь пасля амаль чатырох гадоў жыцця ў Дубаі20

Хвіча Кварацхелія адмовіўся адказваць па-руску пасля фіналу Лігі чэмпіёнаў23

Армія ЗША нанесла ўдары па іранскіх радарах і пунктах кіравання беспілотнікамі ў раёне Гарук у Іране1

Што лепш: цвёрдае мыла ці гель для душу?6

На змену балеткам прыйшоў новы модны абутак

«Ганаруся, калі мне кажуць, што я — наіўны». Віктар Бабарыка выступіў на кніжным кірмашы ў Варшаве30

Канье Уэст сабраў 118 тысяч чалавек на канцэрце ў Стамбуле. Кажа, гэта самы вялікі стадыённы канцэрт у гісторыі9

Вальфовіч заявіў, што Еўропа рыхтуецца да вайны ў 2030 годзе17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову25

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць