Грамадства167167

Паліцэйскі рэжым ва ўсёй красе. Акцыі пратэсту выклікаюць непрапарцыйную рэакцыю ўладаў

Сёння акцыя ў сталіцы прайшла ў новым фармаце. Збор быў намечаны ў дзевяці пунктах горада.

Сёння акцыя ў сталіцы прайшла ў новым фармаце. Збор быў намечаны ў дзевяці пунктах горада.

21:46

Журналістаў Ягора Марціновіча і Антона Матольку выпусцілі.

Відэа з аўтазаку (Радыё Свабода)

21:40

У Заводскі РУУС пад’ехаў зялёны мазаўскі аўтобус «гармонік». Прывёз 10 чалавек. Папярэдне аўтобус зрабіў экскурсію па раёне, відаць, развозіў людзей.

21:03

Карэспандэнта «Еўрарадыё» Андрэя Елісеева затрымалі каля ўніверсама «Валгаград». Таксама затрыманы журналіст «Свабоды» Алесь Дашчынскі.

20:48

Затрымалі праваабаронцу Кацярыну Садоўскую на прыпынку каля Акадэміі Навук, паведамляе радыё «Свабода».

20:41

Фрунзенскі раён (Палац на Прытыцкага) прыйшло ад 300 да 500 чалавек.

19:50 супрацоўнікі міліцыі нешта кажуць у мегафон.

У 19:55 пачалі апладзіраваць ля Лядовага палаца, іх падтрымалі людзі на супрацьлеглым баку Прытыцкага + праязджаюць аўтамабілісты. Праз 3 хвіліны іх пачалі адціскаць ад палаца («чалавек» 15–20 без апазнавальных знакаў). Людзі, не перастаючы пляскаць у далоні, арганізавана перайшлі Прытыцкага і накіраваліся ў бок м. Пушкінская. Аўтамабілісты вельмі актыўна іх падтрымлівалі.

Праз хвіліну пасля адціснутымі людзей адбыўся эпізод, які мог абярнуцца трагедыяй — хлопец з камерай, уцякаючы ад гопнікаў, кінуўся праз Прытыцкага, практычна пад колы машыны, але ўсё абышлося. Праз 1,5 хвіліны ўцёкаў яго ўсё-такі нагналі. Людзей пачалі затрымліваць яшчэ да 19:40 (каментар на сайт).

Затрымалі журналіста агенцтва «Інтэрфакс» (Сяргей Куцук). Яго затрымлівалі намерана: «У яго фотааапарат, трымай яго, трымай!».

20:36

Здымачную групу НТВ адпусцілі.

20:33

Каля універмага «Беларусь» міліцыянты спынілі маршрутку, набілі яе людзьмі і павезлі ў пастарункі.

20:30

Тытан (Мінск). Сабралася каля 150 чалавек, Папляскалі — затрымалі 10 чалавек, людзі разыходзяцца.

20:28

У Партызанскім РУУСе знаходзяцца каля 20 чалавек.

20:27

Каля Лядовага палаца на Прытыцкага затрымалі здымачную групу НТВ.

20:24

80–100 чалавек на Бангалоры. Затрыманні. У адной з машынаў — 9 чалавек. Людзей паменела, але не ўсе разыходзяцца.

20:22

Універмаг Беларусь. Сабралася 100–150 чалавек, падагналі аўтобус міліцэйскі, затрымліваюць, б’юць у твар да крыві, самі ўдзельнікі актыўна адбіваюцца. Каля 15–20 затрыманых. Людзей у цывільным было каля 50.

20:20

На Кастрычніцкай усё спакойна, народу вобмаль, гэбістаў — шмат.

Каля Палаца спорту ўсё спакойна. Праўда, асобы ў цывільным раяць больш за два не збірацца.

20:17

Затрыманы намеснік рэдактара «Ежедневніка» Андрэй Александровіч (каля «Гіпа» ў Мінску).

20:11

Каля Дома культуры чыгуначнікаў на Чкалава на лаўках сядзела 10 чалавек. Пад’ехаў аўтазак і ўсіх забраў, астатніх разагналі.

4 чалавекі затрыманыя на Плошчы Бангалор.

20:02

Затрыманы журналіст «НН» Ягор Марціновіч і фотакор Антон Матолька на Прытыцкага (сядзяць у аўтобусе). Там каля 12 затрыманых.

Каля «Гіпа» (Серабранка) міліцыя кажа, што тут замініравана і загадвае разыходзіцца. Затрымана 10 чалавек.

Някляеў каля Палаца спорту: «Ідэя з разрозненымі акцыямі па горадзе — правальная. Трэба праводзіць супольную акцыю, каб людзі адчувалі плячо адзін другога. Нас яшчэ мала, каб драбіцца».

Людзі стараюцца спыніцца каля Някляева і паслухаць, людзі ў цывільным стараюцца іх разагнаць. Удзельнікаў акцыі тут каля 15 чалавек

Ёсць затрыманыя і каля «Тытана».

Каля Нацбібліятэкі схапілі Алега Груздзіловіча (Радыё Свабода).

20:00

Бібліятэка. Пад’ехаў яшчэ адзін бусік. Пачалі грузіць туды. Астатніх выганяюць.

19:59

Каля Нацбібліятэкі працягваюць выціскаць людзей. Пад’ехаў мікрааўтобус, пачалі туды заганяць людзей, затрымана 5 чалавек.

19:49

Бібліятэка. Людзі пачынаюць пляскаць, у гэты момант міліцыя паваліла старога мужчыну, ён не можа ўзняцца. Пачынаецца штурханіна.

Затрымалі яшчэ аднаго чалавека і пасадзілі ў машыну. Пачынаюць выціскаць людзей з пад Бібліятэкі. Той мужчына здолеў падняцца.

Ля Палаца на Прытыцкага — 200 чалавек. Тут пакуль усё мірна, міліцыя вядзе карэктна, просіць разысціся.

Да кнігарні «Светач» падышоў Някляеў, таксама сюды пад’ехаў сіні бусік.

19:48

На cт. метро «Фрунзенская» невядомыя затрымалі і сілком забралі ў бусік без нумароў лідара фан-руху ФК «Дынама» Мінск — Анатоля Хаменку (камент на сайт).

19:38

Ля Палаца спорта падыходзяць асобы ў цывільным і пагражаюць: «Больш за трое не збірацца».

Журналістам забараняюць нават расчахліць камеру. Пагражаюць затрыманнямі, калі яны будуць імкнуцца выконваць свае журналісцкія абавязкі.

50 чалавек сабралася ля Палаца на Прытыцкага. Аднаго з мужчынаў вядуць у Палац, бабулькі яго адбіваюць. А так усё спакойна.

Каля Бібліятэкі сабралася 40 чалавек, пад’ехалі два аўтазакі. Прэс-афіцэры пагражаюць затрыманнямі, калі не разыйдуцца. Машыны едуць міма і сігналяць. Людзі стаяць непахісна.

Каля Бібліятэкі міліцыі паболела, пад’ехаў чалавек на ровары. Яго абкружылі, знялі з ровара. закінулі ў аўтазак, а ровар трымаюць у руках.

19:32

Каля Нацбібліятэкі на прыпынку 5 чалавек запляскалі ў ладкі, гэта людзі сталага веку, пляскалі пару секундаў, да іх ніхто не падышоў. Каля самой Бібліятэкі значна паболела ціхароў.

Каля Лядовага палаца на Прытыцкага — паркоўка закрыта. Стаяць 15 чалавек. Пакуль усё спакойна.

Каля Палаца спорта на Нямізе стаяць 15 журналістаў. Людзі ў цывільным закрываюць камеры і ствараюць перашкоды, заклікаючы журналістаў разыходзіцца.

Тым часам у Гродне зноў хапун.

19:23

На Кастрычніцкай затрыманы фотакор Вадзім Заміроўскі («Белгазета»).

У раёне Плошчы Перамогі — два зялёныя мазаўскія аўтобусы, пакуль пустыя.

У Пінску перакрыта цэнтральная плошча горада.

19:14

На станцыі метро «Няміга» — спакойна, на экране транслююць БТ, на лавачках сядзяць людзі ў цывільным. Каля картынг-трасы стаіць аўтобус з спецназам. Пару міліцыянтаў стаіць на выхадзе з метро.

Каля Нацыянальнай бібліятэкі моладзь спрабавала займаць лавы, але патруль прапануе ім сысці. Яны сыходзяць. Людзей пакуль тут мала.

19:10

У дварах на Нямізе, на выхадзе з метро, дзе будоўля, стаяць аўтобусы з міліцыяй.

19:08

Каля Макдональдса на Кастрычніцкай затрымалі толькі што 5 чалавек.

19:06

Нейкія асобы каля Ратушы фіксуюць на камеры ўсіх, хто ідзе ў бок Нямігі.

19:03

Стаяць ціхары і каля Макдональдса на Кастрычніцкай.

19:00

На Кастрычніцкай вельмі шмат ціхароў, імі ўсё усеяна на выхадзе з метро (стаяць чалавек 30). Па рацыях нешта перадаюць пра Плошчу Перамогі.

18:59

Кастрычніцкая не перакрыта, але стаяць ціхары. Не дазваляюць збірацца кампаніямі, кажуць, што будзе спецмерапрыемства.

18:36

Перакрытыя дзве паласы праспекта.

18:05

Ля выхадаў са станцый метро «Кастрычніцкая» і «Купалаўская» стаяць «ціхары» ў цывільным. У дварах дзяжураць міліцэйскія аўтобусы.

Таксама аўтазакі на Нямізе і ля Ратушы. А вось каля Нацыянальнай бібліятэкі пануе супакой і ціша. Ходзіць міліцэйскі патруль у колькасці 2 чалавек і самотны ціхар.

***

6 ліпеня ўвечары павінна прайсці новая акцыя «Рэвалюцыі праз сацыяльную сетку». У Мінску яна мае прайсці ў новым фармаце.

Удзельнікі збіраюцца каля пад’ездаў дамоў, потым ідуць да ЖЭСаў, а адтуль у цэнтральную кропку свайго раёна.

У гэтых месцах удзельнікі маўклівай акцыі плануюць сабрацца, а 20-й гадзіне. У рэгіёнах акцыі пройдуць на цэнтральных плошчах гарадоў, а 19 гадзіне.

«Моўчкі знаходзімся там і пачынаем пляскаць толькі ў 19:25. Трымаемся разам», — кажуць арганізатары акцыі.

***

У дзясятках беларускіх гарадоў людзі па серадах выходзяць на цэнтральныя плошчы кожную сераду, а 19-й і проста гуляюць. Людзі патрабуюць палітычных і эканамічных пераменаў.

Ідэя такой незвычайнай формы пратэсту нарадзілася ў сацыяльных сетках. Калі нехта выходзіць з лозунгамі, яго адразу ж хапаюць. Таму інтэрнаўты прыдумалі: проста выходзіць і гуляць.

Першыя акцыі СМІ, у тым ліку і «Наша Ніва», нават не заўважылі. Заклікі на іх распаўсюджваліся толькі ў сацыяльных сетках, а выходзіла на плошчы пара дзясяткаў людзей.

22 чэрвеня выйшла яшчэ болей людзей — некалькі тысяч. 29 чэрвеня ў Мінску цэнтр быў блакаваны міліцыяй, сотні чалавек былі затрыманыя. Эстафету падхапілі Гродна і Брэст, дзе на вуліцы выйшлі тысячы чалавек.

Таксама прайшлі акцыі і 3 ліпеня (нядзеля), маўклівая акцыя пратэсту ў Мінску на Прывакзальнай плошчы была жорстка разагнаная міліцыяй. Арыштаваныя і асуджаныя да сутак больш за 100 чалавек. У Гродне былі арыштаваныя больш за 100 чалавек.

Каментары167

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Высветлілі, дзе адбываўся «допыт» каліноўца Васіля Грачыхі9

Высветлілі, дзе адбываўся «допыт» каліноўца Васіля Грачыхі

Усе навіны →
Усе навіны

Як дамушнікі выбіраюць кватэры, каб абчысціць?6

Беларускія дэсантнікі ходзяць па Маскве, спяваючы песню пра Лукашэнку12

«Экстрэмісцкай» прызналі тыкток-старонку Андрэя Дзмітрыева2

Ozon дазволіў беларусам аплачваць адзенне пасля яго прымеркі1

Фрыдрыха Мерца з другой спробы абралі канцлерам Германіі7

Беларус знайшоў на гарышчы манету, якая можа каштаваць амаль 18 тысяч даляраў

«Я — пехацінец». Кадыраў заявіў, што ягоныя словы пра адстаўку не так зразумелі2

У Беларусі засталося каля 800 ветэранаў. 427 з іх — удзельнікі вайны2

На Камароўцы з'явіліся першыя беларускія клубніцы. Цана кусаецца

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Высветлілі, дзе адбываўся «допыт» каліноўца Васіля Грачыхі9

Высветлілі, дзе адбываўся «допыт» каліноўца Васіля Грачыхі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць