Ад рэдакцыі1414

Што дазволена «Рэспубліцы», не дазволена «НН»

Вы будзеце смяяцца, але, напярэдадні суду аб ліквідацыі газеты, «Наша Ніва» атрымала новае папярэджанне.

Вы будзеце смяяцца, але, напярэдадні пачатку працэсу аб ліквідацыі газеты, «Наша Ніва» атрымала новае папярэджанне. Яго сёння спешна з кур’ерам даставілі ў рэдакцыю пасля 17.00, а пасля яшчэ даслалі факсам з Міністэрства інфармацыі.

Гэтым разам міністэрства пільна ўгледзелася ў выходныя звесткі нумару «НН» ад 1 чэрвеня 2011 года і заўважыла, што там, у парушэнне арт.22 Закону аб СМІ, не ўказаны падпісны індэкс!

Зазвычай «НН» друкуе падпісныя індэксы на старонцы 2, у блоку інфармацыі для чытачоў. Таму і захапляе пільнасць позірку спецыялістаў ідэалагічнага ведамства: той нумар быў АДЗІНЫМ, дзе блоку з індэксамі не было. На яго месцы стаяў артыкул «Вышэйшы гаспадарчы суд адкрыў дарогу да закрыцця «Нашай Нівы».

Паводле цяперашняга беларускага заканадаўства ў галіне СМІ нават такая фармальная прычэпка можа пацягнуць за сабой закрыццё выдання. І прэцэдэнты ўжо былі: так, газету «Згода» ліквідавалі за тое, што ў выходных звестках не было пазначанае поўнае імя галоўнага рэдактара. Падобнага характару прэтэнзіі выклікалі рэпрэсіўныя меры супраць часопіса ARCHE, газеты «Салідарнасць».

На думку юрыстаў, у выпадку «НН» Міністэрства інфармацыі так перастрахоўваецца. Паводле заканадаўства, можна ліквідаваць выданне, калі яно мае два і болей папярэджанні. Тым часам 22 і 26 ліпеня сканчаецца тэрмін дзеяння двух папярэджанняў, атрыманых «НН» летась за публікацыі звязаныя з фільмам «Хросны бацька». А 14 ліпеня пройдуць тры месяцы ад моманту атрымання апошняга папярэджання, цягам якіх, паводле заканадаўства, газету можна зачыніць. І калі не ўдасца ліквідаваць «НН» у бліжэйшы час, новае папярэджанне будзе нагодай распачаць новую справу аб ліквідацыі.

Дарэчы, дамоклаў меч Праляскоўскага вісіць і над дзяржаўнай газетай «Рэспубліка», заснаванай Саветам міністраў: у яе выходных звестках таксама няма падпісных індэксаў:

Але штосьці не было чуваць, каб «Рэспубліку» каралі за гэта.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане6

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Усе навіны →
Усе навіны

«І загарэліся ўсе чырвоныя лямпачкі, якія толькі ёсць». Пачобут распавёў, як яго правяралі на мяжы пры ўездзе ў Беларусь27

Мужчына зрабіў званок з Беларусі праз сетку літоўскага аператара. Як гэта атрымалася?3

26‑гадовага гамельчука асудзілі на 5,5 года калоніі за «паклёп і знявагу Лукашэнкі»3

Былы пасол Расіі атрымаў участак для катэджа ў Драздах. Ён будзе суседам Качанавай2

На беларускія экраны вярнулася інтэлектуальная гульня «Брэйн-рынг»6

Колькі заставалася сядзець палітвязням, вызваленым 16 верасня? Некаторым з іх — яшчэ па восем гадоў

«Па-першае, не Коля, а Мікалай». Ботаў вывелі на абарону Колі-лейтэнанта34

У ЗША з міграцыйнай турмы вызвалілі беларуску, у якой быў рак шчытападобнай залозы

Новы ці ўжываны? Колькі каштуюць Geely і Belgee з прабегам і ці моцна яны страчвалі ў цане5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане6

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць