Грамадства1414

Міністр юстыцыі: Рашэнне аб забароне ўезду ў Еўрасаюз беларускіх афіцыйных асоб — неправавое

Рашэнне міністраў замежных спраў ЕС аб забароне ўезду ў Еўрасаюз беларускіх журналістаў, суддзяў і іншых грамадзян — неправавое. Пра гэта заявіў міністр юстыцыі Беларусі Віктар Галаванаў 11 ліпеня падчас анлайн-канферэнцыі на сайце БелТА.

Паводле яго слоў, яно не адпавядае нормам як Канстытуцыі Беларусі, так і еўрапейскіх дзяржаў. Яно таксама не адпавядае асноватворным дакументам ААН, дакументу Хельсінкскай нарады (Нарада па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе). «Маецца на ўвазе прынцып неўмяшання ва ўнутраныя справы краіны. Апошнім часам пайшла ўжо такая тэндэнцыя, навязаная некаторымі палітолагамі… Гаворыцца, што правы чалавека — гэта настолькі важнае пытанне, што, нягледзячы на згаданы прынцып, можна нейкія санкцыі ўводзіць. Гэта няправільна», — сказаў Галаванаў. Ён падкрэсліў, што дакумент Хельсінкскай нарады падпісаны кіраўнікамі шэрагу дзяржаў і павінен выконвацца.

Галаванаў зазначыў, што прыняцце санкцый — гэта, «вядома, непрыемна для нашай краіны і людзей, супраць якіх уведзены гэтыя санкцыі». «Напрыклад, у Мінску суддзя Фрунзенскага суда адна выхоўвае дзіця. Яно хворае. Маці хацела яго вывезці куды-небудзь на мора, але ёй жа забаронены ўезд у ЕС. Парушаны правы яе дзіцяці. Вось гэта адыходзіць у бок», — сказаў ён.

Каментуючы рэзалюцыю Парламенцкай асамблеі АБСЕ па Беларусі, прынятую 9 ліпеня ў Бялградзе, міністр юстыцыі заявіў: «Вельмі дрэнна, што паважаныя парламентарыі АБСЕ і прадстаўнікі іншых структур бяруць інфармацыю пра нашу краіну з пэўных крыніцаў. Там праўды не вельмі шмат…» На яго думку, забарончыя меры нічога не даюць ні тым краінам, якія іх уводзяць, ні тым больш Беларусі.

«Наадварот, трэба пашыраць дыялог, у большай ступені супрацоўнічаць, шукаць пункты ўзаемадзеяння.
Тады мы больш адзін аднаго зразумеем», — сказаў Галаванаў.

Нагадаем, у рэзалюцыі ўтрымліваецца заклік вызваліць усіх затрыманых падчас дэманстрацыі 19 снежня 2010 года, «якіх трэба лічыць палітычнымі зняволенымі». ПА АБСЕ «заклікае ўлады спыніць пераслед, запалохванне і рэпрэсіі ў дачыненні да членаў апазіцыйных палітычных партый у форме звальненняў з працы і выключэння з універсітэтаў». Апрача таго, Беларусь заклікаюць да дэмакратызацыі заканадаўства, выканання канвенцыі аб правах чалавека, выканання прынцыпаў АБСЕ, а таксама да супрацоўніцтва з гэтай арганізацыяй.

Каментары14

Цяпер чытаюць

«Ні тады, ні сёння я не лічу, што зрабіў штосьці кепскае». Дзядок шчыра расказаў пра былыя адносіны з 16‑гадовай дзяўчынай2

«Ні тады, ні сёння я не лічу, што зрабіў штосьці кепскае». Дзядок шчыра расказаў пра былыя адносіны з 16‑гадовай дзяўчынай

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі беларуса асудзілі, імаверна, па новай справе «рэйкавых партызанаў»

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер23

На Камароўцы з'явілася першая беларуская маладая бульба4

У беларускім каршэрынгу ездзяць аўто на расійскіх нумарах. Гэта ўвогуле нармальна?6

У аптэках прапаў папулярны антыдэпрэсант флуаксецін2

Украіна сёння ўначы нанесла ўдары па нафтабазе ў Вусць-Лабінску ў Краснадарскім краі, па порце Марыупаля

Вы таксама часта чуеце гул у вушах, якога іншыя не чуюць? Навукоўцы знайшлі тлумачэнне3

Зяленскі: На жаль, расійскі бок зноў выбірае вайну1

50 чалавек ехалі на грузавіку праз пустыню Сахара. Грузавік зламаўся, і амаль усе памерлі ад смагі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ні тады, ні сёння я не лічу, што зрабіў штосьці кепскае». Дзядок шчыра расказаў пра былыя адносіны з 16‑гадовай дзяўчынай2

«Ні тады, ні сёння я не лічу, што зрабіў штосьці кепскае». Дзядок шчыра расказаў пра былыя адносіны з 16‑гадовай дзяўчынай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць