Пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы культуры былі абмеркаваны падчас сустрэчы міністраў культуры Беларусі і Украіны Паўла Латушкі і Міхаіла Кулынякі, якая адбылася 11 ліпеня ў Віцебску.
У прыватнасці, разгледжаны пытанні аб супрацоўніцтве ў сферы адукацыі, музейнай справы, бібліятэк, аб абменных гастролях Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы і Нацыянальнага тэатра імя Івана Франка.
Таксама беларускім бокам была адзначана зацікаўленасць да далейшага супрацоўніцтва з вядучымі ВНУ сферы культуры Украіны ў арганізацыі замежных стажыровак для студэнтаў, аспірантаў, дактарантаў, выкладчыкаў ВНУ сферы культуры і мастацтва.
На сустрэчы былі абмеркаваны пытанні аб магчымасці арганізацыі і правядзення ў Беларусі прэзентацыі «Аб ільготных умовах у сферы кінавытворчасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь» з запрашэннем на яе кінематаграфістаў і спецыялістаў Украіны і іншых краін.
Падчас сустрэчы міністрам культуры Беларусі была выказана ўдзячнасць Міністэрству культуры Украіны за садзейнічанне ва ўсталяванні помніка выбітнаму беларускаму пісьменніку і паэту Уладзіміру Караткевічу ў Кіеве.
-
Пазняк прэзентаваў кнігу «Віленшчына любімая і прыўкрасная». Там ёсць нават вершы па-французску
-
«70% мастакоў у чорных спісах». Мастак Сяргей Грыневіч пасля трыумфу ў Венецыі расказаў пра гады маўчання і пра тое, на якім свеце ён апынуўся
-
У наступную суботу ў Вільні пройдзе Сямейны беларуска-літоўскі фэст з літсцэнай
Каментары