Грамадства5555

Дзяўчына з плакатам «ШОС» выйшла на Плошчу Незалежнасці + фота

Праз 10 секундаў Наталлю Прадзед схапілі «людзі ў цывільным».

Каля 13.00 на плошчу Незалежнасці ў Мінску з падземнага перахода выйшла дзяўчына. У руках яна трымала складзены вялікі ліст паперы.
Дзяўчына падышла да будынка Мінгарвыканкама, стала насупраць увахода і разгарнула плакат, на якім былі напісаныя тры літары: «ШОС».

Акцыя доўжылася пару секундаў. Амаль адразу на дзяўчыну кінуліся спецназаўцы, сярод якіх прысутныя журналісты пазналі палкоўніка Яўсеева. Дзяўчыну пасадзілі ў прыпаркаваны непадалёк мікрааўтобус «Фальксваген» з нумарам 9656 ІА-7.

Гэта была прадстаўніца ЛГБТ (супольнасці геяў і лесбіянак) Наталля Прадзед, у такі спосаб яна пратэставала супраць парушэння чалавека ў нашай краіне, міліцэйскага праізволу.

Прадстаўнікі ЛГБТ раней падавалі ўзаяўку на пікет у гарвыканкам, але ім было адмоўлена.

Імаверна, сілавікі ведалі пра будучы пратэст таму, што дзяўчына не трымала яго падрыхтоўку ў сакрэце.

Каментары55

Цяпер чытаюць

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе14

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе

Усе навіны →
Усе навіны

Хто такі Аляксандр Ломскі, новы віцэ-прэм'ер па сельскай гаспадарцы1

У Віцебску знайшлі сабаку з адсечанымі лапамі. Гэта ўжо другі падобны выпадак за апошні тыдзень3

Беларус звольніўся з працы і пачаў шантажаваць былога начальніка

Джэнсэн Хуанг зноў узначаліў Nvidia15

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну39

У ААЭ знайшлі парэшткі раней невядомага навуцы драпежніка

У Мінску хуткая дапамога сутыкнулася з каршэрынгавым аўтамабілем

«Хто як працуе, той так і есць». Зміцер Дашкевіч паказаў сваю ссабойку ад каханай11

«Каб беларусы ўнутры краіны і за мяжой чыталі адны навіны». Ціханоўская павіншавала «Нашу Ніву» са 120‑годдзем7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе14

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць