Грамадства2626

Лукашэнка і Макей не пабывалі на развітанні са Свёнткам у Мінску

Некалькі тысяч чалавек прыйшлі 23 ліпеня ў катэдру развітацца з кардыналам Казімірам Свёнткам.

Некалькі тысяч чалавек прыйшлі 23 ліпеня ў мінскі архікафедральны сабор Найсвяцейшай Панны Марыі, каб развітацца з кардыналам Казімірам Свёнткам. Ён памёр 21 ліпеня на 97-м годзе жыцця ў пінскай бальніцы, дзе знаходзіўся з 10 сакавіка.

У ліку тых, хто наведаў сёння сабор, было найвышэйшае духавенства касцёла Беларусі, Літвы і Польшчы, прадстаўнікі Беларускай праваслаўнай царквы і ўлад Беларусі, дыпламаты. Сярод чыноўнікаў, якія прыйшлі на цырымонію развітання, былі першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Аляксандр Радзькоў, старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька, упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Гуляка.

Як заявіў журналістам мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, кардынал Казімір Свёнтак — «вельмі заслужаны чалавек, знакавая фігура ў беларускай гісторыі». «Ён шмат зрабіў для аб`яднання нашага грамадства і быў прыкладам для кожнага беларуса», — сказаў Кандрусевіч. Кардынал Свёнтак «пражыў вельмі складанае жыццё, ведаў і ссылкі, і часы ганення на царкву», стаў на чале каталіцкага касцёла ў 1990-я гады. «Сёння мы молімся, каб міласцівы Бог прыняў яго ў Святое царства», — сказаў Кандрусевіч.

Галоўная жалобная імша ў саборы пачалася ў 13.00. Арцыбіскуп Кандрусевіч прачытаў малітву за нябожчыка і прывітаў прысутных. Было зачытана пасланне ў сувязі са смерцю Свёнтка папы рымскага Бенедыкта XVI.

Пасля слоў развітання прадстаўнікоў вышэйшага духавенства каталіцкага касцёла усім ахвотным была дадзена магчымасць памаліцца за нябожчыка і пакінуць запісы ў кнізе спачуванняў.

Труна з целам іерарха будзе заставацца ў архікафедральным саборы да вячэрняй жалобнай малітвы ў 18.30, якая таксама будзе ўзнесена за памерлага кардынала. Пасля набажэнства цела перавязуць у Пінск, дзе 25 ліпеня ў 12.00 у кафедральным саборы пачнецца пахаванне. Пахавальную жалобную імшу ўзначаліць былы асабісты сакратар папы Яна Паўла II, арцыбіскуп Кракаўскі, кардынал Станіслаў Дзівіш, які быў сябрам нябожчыка.

Кардынал Казімір Свёнтак пачаў сваё біскупскае служэнне ў 77 гадоў: у 1991 годзе папа Ян Павел ІІ прызначыў Свёнтка мітрапалітам Мінска-Магілёўскай мітраполіі і апостальскім адміністратарам Пінскай дыяцэзіі.

У 1994 годзе Свёнтак атрымаў тытул кардынала. У 1999 годзе ў гэтым статусе быў абраны першым прэзідэнтам Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі.

У 2004 годзе папа Ян Павел II асабіста ўручыў Свёнтку спецыяльную ўзнагароду інстытута Паўла VI у горадзе Брэшыа (Італія) — Fidei testis («Сведка веры»).

Каментары26

Цяпер чытаюць

«Ні тады, ні сёння я не лічу, што зрабіў штосьці кепскае». Дзядок шчыра расказаў пра былыя адносіны з 16‑гадовай дзяўчынай32

«Ні тады, ні сёння я не лічу, што зрабіў штосьці кепскае». Дзядок шчыра расказаў пра былыя адносіны з 16‑гадовай дзяўчынай

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі назваў масіраваную атаку на Пецярбург адказам на адмову завяршыць канфлікт паміж Расіяй і Украінай2

На вайне ва Украіне паранілі палітыка, экс-дэпутата Алега Цягнібока

Беларускамоўнага шматдзетнага бацьку з Мінска судзілі па палітычнай крыміналцы4

У Гомелі беларуса асудзілі, імаверна, па новай справе «рэйкавых партызанаў»

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер23

На Камароўцы з'явілася першая беларуская маладая бульба4

У беларускім каршэрынгу ездзяць аўто на расійскіх нумарах. Гэта ўвогуле нармальна?6

У аптэках прапаў папулярны антыдэпрэсант флуаксецін2

Украіна сёння ўначы нанесла ўдары па нафтабазе ў Вусць-Лабінску ў Краснадарскім краі, па порце Марыупаля

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ні тады, ні сёння я не лічу, што зрабіў штосьці кепскае». Дзядок шчыра расказаў пра былыя адносіны з 16‑гадовай дзяўчынай32

«Ні тады, ні сёння я не лічу, што зрабіў штосьці кепскае». Дзядок шчыра расказаў пра былыя адносіны з 16‑гадовай дзяўчынай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць