Усяго патроху1111

З 12 жніўня дапушчальны ўзровень утрымання алкаголю ў крыві кіроўцаў зніжаецца з 0,5 да 0,3 праміле

З пачатку 2011 г. ДАІ зафіксавала каля 32 тыс. фактаў кіравання аўто ў стане ап’янення.

З пачатку 2011 г. ДАІ зафіксавала каля 32 тыс. фактаў кіравання аўто ў стане ап’янення.

У Беларусі з 12 жніўня дапушчальны ўзровень утрымання алкаголю ў крыві зніжаецца з 0,5 да 0,3 праміле, паведамляе УДАІ МУС Беларусі. У дарожнай міліцыі спадзяюцца, што гэтая мера дапаможа знізіць колькасць ДТЗ, якія адбываюцца па віне нецвярозых вадзіцеляў. Зніжэнне колькасці такіх аварый было адзначана ў першым паўгоддзі — здзейснена 292 ДТЗ, што на 20% менш, чым за аналагічны перыяд 2010 года. Знізілася і колькасць загінулых — 73 чалавекі (мінус 17%), а таксама параненых — 341 чалавек (мінус 20,5%).

Нягледзячы на зніжэнне колькасці ДТЗ, у якіх вінаватыя аматары спіртнога, інспектары выяўляюць на дарогах усё больш п’яных кіроўцаў. На 1 ліпеня мінулага года гэтая лічба складала каля 24 тыс., а ўжо ў першым паўгоддзі 2011-га зарэгістравана больш за 25 тыс. выпадкаў кіравання транспартам у нецвярозым выглядзе. Усяго ж з пачатку гэтага года ДАІ зафіксавала каля 31,8 тыс. такіх фактаў.

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што арт.18.16 «Кіраванне транспартным сродкам асобай, якая знаходзіцца ў стане ап’янення, перадача кіравання транспартным сродкам такой асобе або адмова ад праходжання праверкі (агляду)» КаАП Беларусі, у залежнасці ад сітуацыі, прадугледжвае штраф у памеры ад 15 да 45 базавых велічынь (адна базавая складае Br35 тыс.). Таксама вадзіцель можа быць пазбаўлены права на кіраванне транспартам на тэрмін да трох гадоў. Акрамя адміністрацыйнай адказнасці ёсць і крымінальная. Справа можа быць распачата па арт.317-1 КК Беларусі, якая прадугледжвае да двух гадоў пазбаўлення волі з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.

У дарожнай міліцыі падкрэсліваюць, што п’яны кіроўца не толькі рызыкуе заплаціць буйны штраф або нават атрымаць судзімасць, але і падвяргае небяспецы іншых удзельнікаў дарожнага руху. Яны зусім не павінны пакутаваць з-за яго схільнасці да спіртнога.

Каментары11

Цяпер чытаюць

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было14

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было

Усе навіны →
Усе навіны

Японец, які адседзеў у беларускай турме, напісаў пра гэта кнігу. Ён расказаў, чаму ім зацікавіліся сілавікі3

У Мінску будуць будаваць крыты скаладром

Іран пачаў браць плату з суднаў за праход праз Армузскі праліў5

Візіт Ціханоўскай у Кіеў адклалі на нявызначаны тэрмін29

Еўрасаюз адклаў разгляд прапановы пра поўную забарону на імпарт расійскай нафты3

За суткі Расія запусціла ва Украіну амаль 1000 беспілотнікаў2

У акупаваным Севастопалі выбухнуў шматкватэрны дом. У ім захоўвалі выбуховыя рэчывы

У Пінску прадаюць кватэру Аляксея Пацко — былога суддзі, які адмовіўся судзіць пратэстоўцаў5

Сэрвісы ў Беларусі больш не абслугоўваюць аўтамабілі Geely кітайскай зборкі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было14

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць