Эканоміка11

Беларусь электрыфікуе чыгунку Маладзечна—Вільня

Беларуская чыгунка ў найбліжэйшыя пяць гадоў плануе цалкам электрыфікаваць беларускі ўчастак Міжнароднага транспартнага калідора IXB,
паведамілі карэспандэнту БелТА ў прэс-службе БЧ.

Беларуская чыгунка вядзе актыўную працу па электрыфікацыі чыгуначных ліній. Работы па электрыфікацыі ўчасткаў у рамках IX транспартнага калідора пачатыя ў гэтым годзе. Цяпер рэалізуецца першы этап праекта — электрыфікацыя на ўчастку Жлобін — Асіповічы. Сумесна з Літоўскімі чыгункамі будзе электрыфікаваны кірунак Маладзечна — Гудагай — дзяржмяжа — Кяна — Н. Вільня. «Такім чынам, у найбліжэйшыя пяць гадоў плануецца цалкам электрыфікаваць беларускі ўчастак адгалінавання Міжнароднага транспартнага калідора IXB», — адзначылі ў прэс-службе. Гэта дасць магчымасць арганізаваць на дадзеных участках рух цягнікоў на электрацязе, што будзе садзейнічаць павышэнню канкурэнтаздольнасці перавозак, прыцягненню дадатковых транзітных патокаў у напрамку Поўнач-Поўдзень, палепшыць экалагічную абстаноўку.

Значныя аб’ёмы інвестыцый БЧ накіроўвае сёння і на развіццё інфраструктуры — павелічэнне прапускной здольнасці чыгуначных участкаў, рамонт шляхоў, будаўніцтва валаконна-аптычнай лініі сувязі, павышэнне хуткасцяў руху. У 2011 годзе Беларуская чыгунка адрамантуе 576,6 км шляхоў. З іх на 207,6 км прадугледжаны аднаўленчы рамонт, пры якім будзе цалкам абноўленае чыгуначнае палатно. На астатніх 369 км правядуць сярэдні рамонт, падчас якога ўчасткі шляхоў будуць мадэрнізаваныя. У 2010 годзе ў выніку правядзення рамонтна-дарожных працаў мадэрнізавана 534,1 км чыгуначных шляхоў. Дзякуючы гэтаму павялічылася хуткасць пасажырскіх цягнікоў, у тым ліку на асобных участках напрамкаў Мінск — Брэст — да 140 км/г, Калінкавічы -Лунінец — да 120 км/г, Баранавічы — Ліда — да 100 км/г.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

За педафілію арыштавалі выкладчыка робататэхнікі з Паставаў. Налічылі 17 пацярпелых6

Затрыманы брат Карла ІІІ, былы прынц Эндру4

Шры-ланкійцы паламалі статыстыку віцебскай міліцыі сваёй несанкцыянаванай масавай акцыяй на 300 чалавек3

«Сказалі «нам пох*й» і павезлі». Беларусаў выклікаюць на вайсковыя зборы, у сацсетках — абурэнне46

У Рэйхстагу праз сродак для чысткі спрацавала сігналізацыя

У Ельску загінула 12‑гадовая дзяўчынка — яна прымала ванну з тэлефонам14

Зноў ідзе пацяпленне, маразоў да канца зімы не чакаецца

Стала вядома, дзеля чаго Лукашэнка не паехаў да Трампа на Саміт міру ў Вашынгтон30

Дзе адзначыць Дзень роднай мовы: падзеі ў Беларусі і замежжы9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт37

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць