Усяго патроху11

У Мінску адкрыліся выставы-кірмашы «Прывітанне, школа!» і «Нашым дзецям»

23 жніўня ў Мінску, у выставачным павільёне «Белэкспа» па вуліцы Купалы, 27, адкрыліся спецыялізаваныя выставы-кірмашы «Прывітанне, школа!» і «Нашым дзецям».

На іх прадстаўлены тавары пераважна беларускіх прадпрыемстваў, прычым, улічваючы высокую сацыяльную значнасць выставы-кірмашу «Прывітанне, школа!», НВЦ «Белэкспа» даў максімальныя скідкі экспанентам на выставачную плошчу.

У экспазіцыі прадстаўлены школьна-пісьмовыя прылады, адзенне і абутак, кнігі і навучальныя дапаможнікі, спартыўныя тавары, мэбля для дзіцячых пакояў, сродкі гігіены і касметыкі, іншыя тавары.

Выстава-кірмаш тавараў і паслуг «Нашым дзецям» адрасавана будучым дзецям і іх бацькам. Тут прадстаўлены ўвесь асартымент тавараў для дзяцей да 18 гадоў і іх бацькоў: ад дзіцячых падгузнікаў і калясак, адзення, абутку, цацак да мэблі, гульнёвага і спартыўнага абсталявання. Бацькоў павінны зацікавіць тавары для дзіцячай творчасці, развіццёвыя цацкі, тавары і абсталяванне спартыўнага і гульнёвага прызначэння, а таксама школы ранняга развіцця, курсы замежных моў, творчыя гурткі, спартыўныя секцыі і шмат іншага.

Выставы будуць працаваць па 31 жніўня.

Каментары1

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?10

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У чата GPT здарыўся масавы збой1

Расія цяпер не трымае на тэрыторыі Беларусі вялікіх вайсковых сіл — Дзяржпагранслужба Украіны4

Ціханоўская паказала, як гуляе ў падэл на корце30

Эканаміст Львоўскі назваў самую небяспечную краіну16

У Пружанах са стралянінай затрымлівалі кіроўцу без правоў1

Кацярына Андрэева апублікавала першы допіс пасля вызвалення6

Апытанні перад выбарамі ў Каардынацыйную раду паказваюць, што Латушка захаваў найвышэйшы давер грамадства88

Цячэ вада ў ярок. На бяду, у Лагойску тая вада — каналізацыя

«Прагрэсіўная Балгарыя» ўчыстую перамагла на выбарах. Генерал Радзеў супакойвае: Працягнем еўрапейскі шлях, але крытычна8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?10

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць