Усяго патроху44

На аперацыю для двухгадовага Федзі Седышова не хапае 80 тысяч даляраў

25 жніўня з Мінску адбылося дзіцячае свята "Маленькая зорка".

25 жніўня з Мінску адбылося дзіцячае свята «Маленькая зорка», галоўнай мэтай якога быў збор сродкаў для лячэння двухгадовага Федзі Седышова з Гродна. У малыша вельмі цяжкі дыягназ — мукаполісахарыдоз 1-га тыпу (сіндром Гурлера).

Неабходную аперацыю па перасадцы касцявога мозгу згадзіліся зрабіць у Ізраілі, расказала мама Федзі Дар’я Седышова. У Беларусі, на жаль, не ўдалося знайсці донара. Аперацыя не дае стопрацэнтнай гарантыі, але сям’я вырашыла выкарыстаць усе магчымасці, расказвае Дар’я.

Кошт аперацыі ў Ізраілі — 220 тысяч даляраў. Частка сродкаў сабраная, «астатняя сума складае 80 тысяч, якія на сёння трэба сабраць сям’і», удакладніла старшыня дабрачыннага фонду «Дотык да жыцця» Ларыса Івашкевіч.

Свята «Маленькая зорка» праходзіла ў фармаце конкурсу. Юныя мадэлі спаборнічалі ў дэманстрацыі ўбораў у дзвюх узроставых намінацыях: ад двух да пяці і ад шасці да дзесяці гадоў. На подыум таксама выйшлі мамы з дзецьмі ў размаляваных слінгах (перавязь для пераноскі дзяцей).

На свяце прысутнічалі спецыяльныя госці — людзі мастацтва, фатографы, мадэльеры, артысты, якія з задавальненнем размаўлялі з будучымі «зоркамі».

Каментары4

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў8

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Усе навіны →
Усе навіны

Адміністрацыя Трампа разважае над стварэннем «Рады міру» для Украіны па прыкладзе Газы4

Хто быў архітэктарам Вялікай піраміды ў Гізе?2

Пратэсты ў Іране, верагодна, ужо канчаткова задушылі26

Жыхар Калінкавічаў ажыўляе легенды савецкага аўтапрама і скарае TikTok1

Луўр значна павысіў цэны для наведвальнікаў не з Еўрасаюза2

Стала вядома, у якіх жахлівых умовах трымаюць у зняволенні псіхіятра Ігара Пастнова2

Коні, як і сабакі, здольныя адчуваць пах людскога страху1

Трамп адмаўляе, што адмяніў удары па Іране пад нечым уплывам, і дзякуе іранскім уладам6

Ля ўзбярэжжа Даніі знайшлі карабель узростам больш за 600 гадоў. Раней такія бачылі толькі на малюнках1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў8

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць