Грамадства1515

З праекта будаўніцтва мінскага метро выкінулі яшчэ дзве станцыі — «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную»

Раней адмовіліся ад «Прафсаюзнай» на праспекце Пераможцаў.

Фота ілюстрацыйнае

У планах развіцця сталічнага метрапалітэна адбыліся істотныя змены: чацвёртая лінія, якая павінна стаць кальцавой, засталася без дзвюх станцый. Хоць пра гэта афіцыйна не паведамлялася, пра скарачэнне праекта сведчыць новая схема развіцця мінскага метро.

Першапачаткова на будучай чацвёртай лініі мінскага метрапалітэна планавалі пабудаваць 17 станцый, 6 з якіх мусілі стаць перасадачнымі на станцыі іншых ліній. У 2018 годзе Мінгарвыканкам нават зацвердзіў афіцыйныя назвы ўсіх станцый кальцавой лініі.

Аднак у свежым артыкуле газеты «СБ. Беларусь сегодня», прысвечаным развіццю транспартнай сеткі, гаворка ідзе ўжо толькі пра 15 станцый. Пры гэтым дзяржаўнае выданне не акцэнтуе ўвагі на тым, што з праекта былі выключаны дзве станцыі. 

Абноўленая схема развіцця мінскага метрапалітэна. Фота: СБ. Беларусь сегодня

Новая схема развіцця сталічнага метро, прыкладзеная да артыкула, дае зразумець, што з праекта чацвёртай лініі зніклі станцыі «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічная».

Станцыю метро «Кіеўскі сквер» планавалі ўзвесці на скрыжаванні вуліц Арлоўскай і Гая, на ўчастку паміж станцыямі «Максіма Багдановіча» (перасадка на станцыю «Парк Дружбы народаў» трэцяй лініі) і «Старавіленскі шлях».

Другая, «Політэхнічная», павінна была з'явіцца на скрыжаванні вуліц Сурганава і Якуба Коласа — паміж станцыямі «Максіма Багдановіча» і «Друкарская» (перасадка на «Акадэмію навук»).

Як змяняліся планы

Ранейшая схема развіцця мінскага метрапалітэна са станцыямі «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічная» на чацвёртай кальцавой лініі

Яшчэ ў маі 2025 года галоўны інжынер прадпрыемства «Сталічны транспарт і сувязь» Андрэй Іларыёнаў казаў пра тое, што чацвёртая лінія будзе складацца з 17 станцый. Але ўжо ў кастрычніку галоўны інжынер «Мінскметрапраекта» Георгій Пратасаў паведаміў, што на лініі застанецца толькі 16 станцый, не ўдакладняючы, ад якой менавіта адмовіліся.

Відаць, першай «ахвярай» стала станцыя «Кіеўскі сквер». Са слоў Пратасава вынікала, што на першым участку — ад «Максіма Багдановіча» да «Тучынкі» — плануюць пабудаваць шэсць станцый, хоць згодна з ранейшымі схемамі іх там было сем. 

Тады ж, у кастрычніку 2025 года, прэс-сакратар Мінскага метрапалітэна Андрэй Дроб пацвердзіў, што праект чацвёртай лініі яшчэ дапрацоўваецца. Паводле яго слоў, паўночны і заходні ўчасткі ўжо пралічаныя, і новая лінія, хутчэй за ўсё, не будзе дакладна супадаць з другім транспартным кальцом, як меркавалася раней.

Супярэчлівыя планы

Паведамляецца, што падрыхтоўка да будаўніцтва чацвёртай лініі пачнецца ўжо ў наступным годзе, а першы ўчастак пойдзе менавіта ад станцыі «Максіма Багдановіча» ў бок Вяснянкі. Пры гэтым першая ж пасля перасадачнага вузла запланаваная станцыя — «Кіеўскі сквер» — будзе прапушчана. Наступнай станцыяй, якую пачнуць будаваць пасля станцыі «Максіма Багдановіча», стане адразу «Старавіленскі шлях».

Цяпер у раёне скрыжавання вуліц Арлоўскай і Гая, дзе мелася быць станцыя «Кіеўскі сквер», дамінуе сядзібная забудова, што магло б паслужыць фармальным апраўданнем для «аптымізацыі».

Аднак горадабудаўнічыя планы на гэты раён робяць гэтае рашэнне нелагічным. Згодна з прэзентаваным летась дэтальным планам (ПДП), гэтую тэрыторыю чакае радыкальная рэканструкцыя. Замест сядзібнай забудовы ўздоўж пашыранай магістралі Арлоўскай вырастуць шматпавярховікі, паркінгі і шматфункцыянальныя цэнтры. У выніку насельніцтва раёна вырасце з 7 тысяч да амаль 12 тысяч чалавек. Выглядае на тое, што жыхары новага раёна застануцца без абяцанага метро.

Гэта ўжо не першы выпадак скарачэння праектаў ліній мінскага метрапалітэна. Раней стала вядома пра адмену станцыі «Прафсаюзная» на трэцяй лініі, якую планавалі пабудаваць каля скрыжавання Мельнікайтэ і праспекта Пераможцаў. Тады гарадскія ўлады патлумачылі гэта «пераглядам мэтазгоднасці» і блізкасцю суседніх станцый.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары15

  • СТАНЦЫЯ "Прэзідэнцкая"
    17.01.2026
    Асцярожна, дзверы зачыняюцца - наступная станцыя "Мikкалаеўская"
  • А
    17.01.2026
    Няма грошай, але вы трымайцеся!
  • %
    17.01.2026
    ДенЬгаФ няма

Цяпер чытаюць

Гістарычныя +40,4°C у Пінску — гэта толькі разагрэў. Беларусь уваходзіць у новую кліматычную эру і на вачах стане лесастэпам14

Гістарычныя +40,4°C у Пінску — гэта толькі разагрэў. Беларусь уваходзіць у новую кліматычную эру і на вачах стане лесастэпам

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі можна будзе разлічвацца па QR-кодзе3

«З якой пары фасады сталі важнейшымі за чалавечае жыццё?» Чаму еўрапейская фобія да кандыцыянераў абсурдная20

Бабёр трапіў пад цягнік на вачах школьнікаў у Германіі. Для яго ратавання затрымалі дзевяць цягнікоў13

Ва ўчорашнім пажары ў Мінску згарэла прастора для мерапрыемстваў, якая адкрылася толькі тры месяцы таму1

У Беларусі ўжо +35°С

«Мы ў шоку і разгубленасці». Што адбываецца на месцы пажару ў доме ў цэнтры Мінска2

Літва паслала ратавальнікаў у Венесуэлу, Беларусь — не8

Турысты на Вілейскім вадасховішчы сустрэлі савяня, і яно аказалася вельмі мілым3

У Гомелі хлопец шукае жонку па аб’яве — ён расклеіў па горадзе сотні ўлётак17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гістарычныя +40,4°C у Пінску — гэта толькі разагрэў. Беларусь уваходзіць у новую кліматычную эру і на вачах стане лесастэпам14

Гістарычныя +40,4°C у Пінску — гэта толькі разагрэў. Беларусь уваходзіць у новую кліматычную эру і на вачах стане лесастэпам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць