Каталонская «Барселона» ў першым туры чэмпіянату Іспаніі — пачатак яго быў адкладзены — разграміла 29 жніўня «Вільярэал» 5:0 (Месі, 52, 75, Цьяга Алькантара, 25, Сэск Фабрэгас, 45, Алексіс Санчэс, 47).
«Барселона» — супернік барысаўскага БАТЭ ў групавым турніры Лігі чэмпіёнаў.
28 верасня каманды згуляюць у Мінску, 6 снежня — у Іспаніі.
Каментары