Грамадства44

Вячорка: Абываталяў па-ранейшаму не цікавяць мясцовыя праблемы

Беларускі народны фронт падводзіць вынікі мясцовых выбараў.

На адмысловай прэс‑канфэрэнцыі лідэр Партыі БНФ Вінцук Вячорка распавёў пра вынікі ўдзелу партыі ў мясцовых выбарах. Ён чарговы раз падкрэсьліў , што аб’яднаная апазыцыя выкарыстала выбары выключна як нагоду чарговы раз паінфармаваць насельніцтва. «Мы не ўспрымалі і не ўспрымаем тое, што адбылося, як выбары» – падкрэсьліў лідэр партыі.

Сёлетнія выбары ў мясцовыя саветы прайшлі з традыцыйнымі парушэньнямі заканадаўства, адзначыў сп.Вячорка. Аднак, на яго думку, «улады і падкантрольныя ім спэцслужбы дзейнічалі неадэкватна жорстка». «Напярэдадні выбараў і ў часе кампаніі супрацоўнікі КДБ аказвалі ціск на незалежных кандыдатаў, іх давераных асобаў, актывістаў і агітатараў» – кажа лідэр БНФ. Асабліва паказальным ёсьць інцыдэнт зь лідэрам моладзевага крыла партыі Алесем Калітом, якога пры затрыманьні моцна зьбілі, а потым асудзілі на 7 сутак арышту.

Аднак сыстэма часам дае збоі ‑‑ некалькі дэмакратычных кандыдатаў усё ж атрымалі на гэтых выбарах перамогу. Вінцук Вячорка адзначыў працу незалежных назіральнікаў, асабліва падчас папярэдняга галасаваньня: «Затрыманьні ў Горадні паказалі, што ўлады па‑ранейшаму баяцца незалежнага назіраньня». Па яго словах, назіральнікамі зафіксаваныя некалькі выпадкаў грубага парушэньня выбарчага заканадаўства. Так, у Воршы старшыня аднаго з выбарчых участкаў быў засьпеты ўначы зь неаплямбаванай скрыняй, у Белаазёрску незалежныя назіральнікі зафіксавалі начную працу на адным з выбарчых участкаў.

Кажучы пра асабісты ўдзел у выбарах, В. Вячорка распавёў пра падазронае скарачэньне колькасьці сваіх прыхільнікаў – на мінулых парлямэнцкіх выбарах ён сабраў на сваім участку ў некалькі разоў больш подпісаў, чым цяпер галасоў.

Па словах палітыка, абываталяў па‑ранейшаму не цікавяць мясцовыя праблемы, што пацьвярджае слушнасьць абранай партыяй стратэгіі на гэтыя выбары. «Людзей цікавяць глябальныя пытаньні: што будзе далей, якія кошты ўсталююцца на камунальныя паслугі, ці будзе абвал рубля» – падкрэсьліў Вячорка.

Ён ня мае пакуль дакладных зьвестак пра магчымую колькасьць дэлегатаў ад партыі на будучы Кангрэс дэмакратычных сілаў. Пры гэтым сп. Вячорка перасьцярог: «Калі на будучым Кангрэсе ня будзе зроблены акцэнт на эканамічных праблемах, што цікавіць беларусаў, а пачнецца барацьба аўтарытэтаў – уся нашая апазыцыя канчаткова маргіналізуецца». Бо, па назіраньнях палітыка, выбарцаў не цікавяць таксама і ўнутраныя праблемы апазыцыі, ад яе чакаюць дзеяньня.

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Калі вы пазакрываеце я**льнікі»: злоўлены на допінгу амапавец з Гродна паказаў сваё высокакультурнае аблічча17

«Калі вы пазакрываеце я**льнікі»: злоўлены на допінгу амапавец з Гродна паказаў сваё высокакультурнае аблічча

Усе навіны →
Усе навіны

Моцныя дажджы ў Бразіліі прарочаць дэфіцыт якаснай кавы-арабікі3

Мужчына з перапою прачнуўся ў разгромленай кватэры і пайшоў у міліцыю1

Пачалі спуск целаў двух альпіністаў, якія загінулі ў Кыргызстане

Дзве 109‑гадовыя жанчыны пазнаёміліся ў 23 і сябруюць дагэтуль2

Хто ведае больш — той абаронены. Калі вы цэніце працу «НН», падтрымайце нас праз Патрэон5

Птушкай года 2027 года стала шчурка-пчалаедка1

Скандал у індустрыі гульняў — доўгачаканую GTA 6 злілі ў сеціва незадоўга да афіцыйнай прэзентацыі2

«Спрагназаваць немагчыма». У Belavia патлумачылі, чаму палёт у Грузію можа заняць восем гадзін1

Навуковец патлумачыў, чаму ў Мінску больш пахмурных дзён, чым на «туманным Альбіёне»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі вы пазакрываеце я**льнікі»: злоўлены на допінгу амапавец з Гродна паказаў сваё высокакультурнае аблічча17

«Калі вы пазакрываеце я**льнікі»: злоўлены на допінгу амапавец з Гродна паказаў сваё высокакультурнае аблічча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць