Свет33

Унук савецкага шпіёна стаў кандыдатам у прэзідэнты Францыі

Ён мае намер узяць удзел у праймерыз і аб'яднаць левы электарат.

Фота: : Benjamin Girette/Bloomberg via Getty Images

Дэпутат Еўрапарламента і лідар левацэнтрысцкай партыі «Грамадская прастора» (Place publique) Рафаэль Глюксман абвясціў пра вылучэнне сваёй кандыдатуры на пасаду прэзідэнта Францыі, піша The Moscow Times са спасылкай на The Telegraph.

Ён мае намер узяць удзел у праймерыз і аб'яднаць левы электарат.

Глюксман вядомы як паслядоўны прыхільнік Украіны і еўрапейскай інтэграцыі. Ён выступае за ўзмацненне еўрапейскай бяспекі, падтрымку Кіева і жорсткую лінію ў дачыненні да Расіі. Адначасова палітык прытрымліваецца левых поглядаў і прапаноўваў увесці для французскай моладзі абавязковую дзесяцімесячную грамадскую службу — напрыклад, дапамогу ў дамах састарэлых.

Гісторыя сям'і Глюксмана звязаная з савецкай разведкай. Яго дзед Рубін Глюксман нарадзіўся ў 1889 годзе ў габрэйскай сям'і ў Чарнаўцах, якія тады ўваходзілі ў склад Аўстра-Венгрыі.

У 1920‑х гадах ён эміграваў у Палесціну, дзе захапіўся камунізмам і быў завербаваны Камінтэрнам — арганізацыяй, створанай бальшавікамі для распаўсюджвання камуністычнага руху.

Рубін Глюксман працаваў савецкім разведчыкам у Францыі, Германіі і Вялікабрытаніі, дзе выдаваў сябе за бізнэсмена і страхавога агента. У 1940 годзе ён быў арыштаваны брытанскай контрразведкай MI5 пасля таго, як яго выкрыў савецкі перабежчык.

Глюксмана вырашылі выслаць у Канаду. Па дарозе карабель з ім быў тарпедаваны нямецкай падводнай лодкай, і ён загінуў.

На той момант яго сыну Андрэ было ўсяго тры гады, і праз яўрэйскае паходжанне Андрэ хаваўся ў Францыі пад выдуманым імем Жазэф Рыўер і перажыў вайну. Пазней Андрэ Глюксман стаў вядомым французскім філосафам. У маладосці ён прытрымліваўся марксісцкіх і мааісцкіх поглядаў, аднак у 1970‑х гадах парваў з імі і стаў крытыкам савецкага камунізму і кітайскай палітыкі.

Рафаэль Глюксман нарадзіўся ў Парыжы ў 1979 годзе. Да пачатку палітычнай кар'еры Глюксман працаваў журналістам і дакументалістам. У 2009—2013 гадах ён быў дарадцам прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі. Там ён займаўся палітычнай стратэгіяй і камунікацыямі. У 2024 годзе Глюксман узначальваў спіс левацэнтрысцкага альянсу на выбарах у Еўрапарламент у Францыі. Альянс атрымаў каля 14% галасоў, а Глюксман стаў адным з найбольш прыкметных прадстаўнікоў французскіх левых.

46‑гадовы Глюксман разлічвае стаць адзіным кандыдатам умераных левых і скласці канкурэнцыю як леваму Меланшону, так і правай Марын Лё Пэн.

«Калі я вылучаю сваю кандыдатуру, то толькі для таго, каб Францыя зноў набыла годнасць. Няўжо мы збіраемся аддаць краіну Марын Лё Пэн і крайне правым? Я мяркую, што большасць французаў не падтрымлівае амерыканізацыю французскага грамадства», — заявіў палітык. Галоўная палітычная задача Глюксманна — дамагчыся падтрымкі ўмераных левых, не ўступаючы ў саюз з Меланшонам.

Прэзідэнцкія выбары ў Францыі пройдуць вясной 2027 года. Паводле апытанняў, фаварыткай першага тура застаецца Марын Лё Пен.

У адным са сцэнарыяў The Times яна атрымлівае каля 36% галасоў, правацэнтрыст і былы прэм'ер Эдуар Філіп — 19%, Жан-Люк Меланшон — каля 15%, а Глюксман — прыкладна 10%. У выпадку выхаду Лё Пэн у другі тур яе апаненту спатрэбіцца заручыцца значнай падтрымкай.

Каментары3

  • 1968
    25.08.2026
    Левыя, камуністы, савецкія шпіёны. Класіка. Асабліва ў Францыі было шмат карысных ідыётаў захопленых ультралевай ідэалогіяй, асабліва камунізмам і СССР. У той самы час, калі наша частка Еўропы была пад камуністычнай акупацыяй.
  • 25.08.2026
    "леваму Меланшону, так і правай Марын Лё Пэн"

    Цікава, раней ж вы пісалі, што Лэ Пэн крайнеправая. Ці тут абмінулі такую ацэнку каб не пісаць, што Меланшон ультралевы? У Францыі яго партыю называюць ісламса-левыя (islamo-gauchisme).
  • Ёсік
    25.08.2026
    Які таленавіты гэты жы.оўскі народ.

Цяпер чытаюць

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале9

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускіх добраахвотнікаў могуць звольніць з украінскага войска, бо яны не могуць аднавіць беларускія пашпарты6

Яшчэ 20 тысяч камер відэаназірання паставяць у дварах Мінска9

Падпольшчыца, якая падклала бомбу пад машыну падпалкоўніка ў Пецярбургу, здолела пакінуць Расію7

Пальчыс: Я супраць дапамогі тым палітвязням, хто ў зняволенні працаваў на адміністрацыю33

Беларускія зубры, якіх узімку прывезлі ў Башкартастан, за тыдзень абраслі доўгай поўсцю

Памёр кароль Нарвегіі Харальд V1

Дзмітрый Шэпелеў змяніў жыццё — хоча вучыць іншых на досведзе сваіх скандалаў4

Генадзь Бураўкін. Як страціўшы пасаду, зберагчы гонар4

Італія мабілізуе армію васьміногаў на барацьбу з блакітнымі крабамі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале9

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць