Меркаванні156156

Галоўны рабін Беларусі: «Не патрэбная нам, яўрэям, іншая ўлада»

Бо «плошчадные погромшчікі» ад так званай «апазіцыі» ў выпадку, не дай Б-г, іх прыходу да ўлады» прапаноўваюць «анархію, гвалт і беззаконне».

Галоўны рабін Іудзейскага рэлігійнага аб’яднання ў РБ Аўраам Бененсон надрукаваў у «Советской Белоруссіі» адкрыты ліст прэзідэнту ЗША.

Падставай сталі «нядаўнія несяброўскія і тэндэнцыйныя выказванні [Барака Абамы] на адрас Беларусі».

«Вы сцвярджаеце, што гэтыя Вашы словы былі матываваны фактамі вынясення прысудаў у Мінску абвінавачаным у арганізацыі і ўдзеле ў падзеях 19 снежня мінулага года. Відавочна, Вашы памагатыя прадставілі Вам гэтых людзей як «мірных дэманстрантаў, якія пацярпелі з-за самавольства ўладаў», «незаконна асуджаных змагароў дэмакратыі і грамадзянскіх свабодаў». І да таго падобнае. Аднак ці так гэта на самой справе? Адважуся адназначна сцвярджаць, што зусім не так».

Рабін звяртае ўвагу, што акцыя 19 снежня была незаконнай. Але нават у гэтым выпадку органы правапарадку не перашкаджалі яе правядзенню. Па словах Бененсона, яны нават нікога не чапалі, калі

«мірныя дэманстранты» скандзіравалі лозунгі аб гвалтоўным звяржэнні Урада, адкрыта заклікалі да дзяржаўнага перавароту, пагражалі фізічнай расправай сваім ідэалагічным супернікам».

«Пакуль усё абмяжоўвалася толькі словамі, якімі б процізаконнымі і правакацыйнымі яны не былі, праваахоўныя службы не ўмешваліся і давалі натоўпу магчымасць бесперашкодна бясчынстваваць».

Рабін упэўнены, што дэманстрацыя была «спланаваным і прадуманым дзеяннем, якое ставіла за мэту спробу глабальнай дэстабілізацыі абстаноўкі ў краіне». І лічыць, што

асуджаныя па тых падзеях людзі атрымалі «празмерна маленькія тэрміны турэмнага зняволення».

«Што ж нам прапаноўваюць «плошчадные погромшчікі» ад так званай «апазіцыі» ў выпадку, не дай Б-г, іх прыходу да ўлады? Тое, што яны прапаноўваюць, яны наглядна прадэманстравалі на плошчы: анархію, гвалт і беззаконне».

Рабін піша пра тое, што ў некаторых краінах і сёння не гарантуецца бяспека для яўрэяў. У Беларусі ж ім не трэба наймаць ахову — краіна мірная.

«Так што не патрэбная нам, яўрэям, іншая ўлада».

А ад прэзідэнта ЗША рабін хоча аднаго: «разбярыцеся ва ўсёй сітуацыі асабіста, без пасрэднікаў».

Каментары156

Цяпер чытаюць

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Усе навіны →
Усе навіны

Уначы ў Беларусі было да мінус 25°С1

Блогерка добра зарабляла ў Чэхіі, але з'ехала ў Беларусь адным днём — хаваецца ад ЛГБТ35

Трамп заявіў пра перасячэнне Іранам чырвонай лініі9

У Гомелі адбылося адключэнне халоднай вады

Юрыста, які пайшоў у геймдызайнеры і ствараў «Свет караблёў», пасадзілі за палітыку на тры гады7

Трамп: ЗША атрымаюць Грэнландыю так ці інакш5

«Хамнет» і «Бітва за бітвай» выйгралі «Залаты глобус» 2026 года

Сем фактаў пра Уладзіміра Мулявіна, якому сёння споўнілася б 85 гадоў8

«Новы этап паўстання»: кронпрынц Ірана заклікаў захопліваць дзяржаўныя ўстановы і пасольствы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць